У дружным карагодзе

У дружным карагодзе

ninel

Цікавай і насычанай яркімі эмоцыямі была сустрэча Новага года ў Барсукоўскім СДК. Святочнае дзейства распачалося з тэатралізаванага прадстаўлення. Баба Яга ў суправаджэнні цыганак і мядзведзя распачалі сваё навагодняе прывітанне з задорных прыпевак і плясак вакол ёлкі. Упрыгожаная зала клуба сабрала на свята больш за 150 жыхароў аграгарадка.
З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуўся старшыня СВК “Калгас “Ніва” Іван Уладзіміравіч Рыняк. Ён пажадаў прысутным здзяйснення самых запаветных мар, моцнага здароўя, плёну ў працы і жыцці.
Ну, а які ж Новы год без традыцыйных Дзеда Мароза і Снягуркі. Менавіта яны і сталі галоўнымі героямі прайшоўшага мерапрыемства, падарыўшы прысутным вясёлы настрой і незабыўныя імгненні свята. Усе з задавальненнем удзельнічалі ў праводзімых беспройгрышных латарэях, забаўляльных аўкцыёнах, гульнях і конкурсах. На гэтым свяце не засталося бадай ніводнага чалавека, які б не весяліўся ад душы, не спяваў і не танцаваў каля ўпрыгожанай ёлкі.
Прадоўжыліся гулянні ўжо пасля сустрэчы Новага 2014 года. Смех і вясёлая музыка гучалі да самай раніцы. Разыходзіліся ўсе з цудоўным настроем, выйгранымі прызамі і цукеркамі, а таксама спадзяваннем, што надышоўшы год прынясе дабрабыт і шчасце ў кожную сям’ю.
Значную матэрыяльную дапамогу ў правядзенні і арганізацыі свята аказалі праўленне і спецыялісты СВК “Калгас “Ніва”. Актыўны ўдзел прынялі і вучні Паўлавіцкай СШ Кацярына Сапега, Ала Мялешкіна, Яна Цікавая, Надзея Белаглазава, Марк Конанаў. Цудоўна справіліся са сваімі “абавязкамі” Дзед Мароз (Андрэй Ерамееў) і Снягурка (Варвара Іванова). Шмат станоўчых эмоцый атрымалі ад прайшоўшага свята і пажылыя жыхары аграгарадка Валянціна і Канстанцін Падрадчыкавы, Ірына Гушчына, Валянціна і Эдуард Мялешкіны, Валянціна Багданава, Мікалай і Людміла Лусковічы і многія іншыя.
Ніна ГУШЧЫНА,
дырэктар
Барсукоўскага СДК.

Последние новости

Выборы 2025

Раиса Анатольевна Стрельцова более 40 лет посвятила работе в сфере сельского хозяйства:

22 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

 Активно сегодня избиратели посещают Павловичский участок для голосования №12, который расположен в Павловичском сельском Центре культуры.

22 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

 Участие в досрочном голосовании на выборах Президента Республики Беларусь приняла заведующий Барсуковским СДК Нина Гущина:

22 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Второй день досрочного голосования на выборах Президента Республики Беларусь. Кировчане продолжают делать свой выбор за дальнейшее развитие страны, за мир и единство на родной земле.

22 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Свой голос за сильную и процветающую Беларусь

22 января 2025
Читать новость
Образование

Путь в журналистику: встреча учащихся с главный редактор «Кіраўца»

22 января 2025
Читать новость