Цяпло і клопат напярэдадні святаў

Цяпло і клопат напярэдадні святаў

Напярэдадні Новага года і Раства ў Кіраўскім раёне праходзяць шматлікія дабрачынныя акцыі, накіраваныя на падтрымку тых, хто асабліва мае патрэбу ва ўвазе і клопаце.
У рамках акцыі «Ад усёй душы» актывісты раённай арганізацыі ГА «БРСМ» разам з вучнямі СШ №1 і СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, а таксама працуючай моладдзю раёна арганізавалі візіт да вязняў канцлагераў Галіны Герасімаўны Русецкай (на фота) і Валянціны Іванаўны Купатавай. Моладзь павіншавала ветэранаў з надыходзячымі святамі, падзялілася цеплынёй сваіх сэрцаў і падарыла ім часцінку радасці.
Дэпутаты Баравіцкага сельскага Савета дэпутатаў сумесна са старастай аграгарадка Баравіца Святланай Вараб’ёвай і жыхарамі вёскі Гарадзец прынялі ўдзел
у дабрачыннай акцыі «Цуды на Раство». Яны перадалі ў раённы камітэт ГА «БРСМ» салодкія сувеніры і сокі для дзяцей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы і ўвазе ў гэтыя святочныя дні.
Да гэтай акцыі далучыліся і піянерскія дружыны раёна. Піянеры арганізавалі віншаванне дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў Кіраўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Гэтыя добрыя справы дапамагаюць ствараць святочную атмасферу і дарыць цеплыню тым, каму яно так неабходна. Падобныя ініцыятывы ўмацоўваюць дух адзінства і клопату аб блізкіх,
робяць наша жыццё лепшым і святлейшым.

Последние новости

Профсоюзы

Бесплатный правовой прием организуют профсоюзы 24 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию граждан!

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Живая память благодарных поколений

11 апреля 2025
Читать новость
Духовность

Праздник встречи весны и духовного обновления

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В интересах всех и каждого

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Получение пенсий и некоторых выплат – только на базовые счета

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем