Дырэктар Кіраўскага ААТ “ПМК-97 “Вадбуд” Аляксандр Казека: робім землі ўрадлівымі

Дырэктар Кіраўскага ААТ “ПМК-97 “Вадбуд” Аляксандр Казека: робім землі ўрадлівымі

У штогадовым раённым спаборніцтве сярод галін народнай гаспадаркі за 2020 год першае месца сярод арганізацый прамысловасці, будаўніцтва, дарожнага будаўніцтва, транспарту, гандлю і сферы абслугоўвання прысуджана калектыву ААТ “ПМК-97 “Вадбуд”. Пра поспехі арганізацыі і планах на будучыню расказаў дырэктар Аляксандр Казека.

– Дасягнуць добрых вытворчых вынікаў нам дазволіла эфектыўная і зладжаная работа ўсяго калектыву. Свае чалавечыя і матэрыяльныя рэсурсы мы накіравалі на выкананне пастаўленых задач: падтрыманне ў спраўным стане меліярацыйных сістэм і збудаванняў з мэтай захавання і эфектыўнага выкарыстання меліяраваных земляў, асушэнне забалочаных мясцін, уладкаванне інжынерных сетак водазабеспячэння і каналізацыі, пракладку закрытага дрэнажу, уладкаванне і рамонт дрэнажных вусцяў, узвядзенне новых гідратэхнічных збудаванняў, вадаёмаў, пад’язных дарог і іншае.
Пастаянна працуем над паляпшэннем эканамічнага стану прадпрыемства, займаемся пошукам рэзерваў павышэння эфектыўнасці вытворчасці. Прыемна адзначыць, што многае з задуманага ўдалося ўвасобіць у жыццё.
Сярод значных аб’ектаў мінулага года – аднаўленне возера ў в.Боркі і добраўпарадкаванне прылягаючай да яго тэрыторыі. Праведзеныя мерапрыемствы прынеслі ўсяму калектыву маральнае задавальненне. Акрамя таго, мы напрацавалі значны вопыт правядзення падобных работ. Нашы экскаватаршчыкі праводзілі работы з павышанай рызыкай: толькі са дна возера было вынята і вывезена больш за 3 тыс. м3 каранёў кустоўя, смецця і глею.
За работу на гэтым аб’екце на рэспубліканскім свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) наш калектыў быў узнагароджаны Ганаровай граматай аблвыканкама. Сярод адзначаных граматамі Кіраўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў – экскаватаршчык Фёдар Баранчук і бульдазерыст Аляксандр Капусцін, якія высокапрафесійна правялі ачыстку возера.
Нашы работнікі прымалі
ўдзел у рэканструкцыі палі­клінікі райбальніцы, працавалі ў КСУП “Жылічы” і на іншых аб’ектах.
Летась значную частку работ выканалі за межамі Кіраўшчыны. Аказвалі свае паслугі ў Бялыніцкім, Магілёўскім, Асіповіцкім, Быхаўскім, Шклоўскім і Горацкім раёнах. Для гэтага граматна размеркавалі аб’ёмы і кадравы патэнцыял: на 100% выканалі запланаванае ў сябе і дадаткова асвоілі значныя фінансавыя сродкі ў суседніх рэгіёнах, павялічылі выручку.
Сёлета працуем па рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы ў раёне аг.Стайкі на аб’екце пад назвай “Белая”: ужо на 160 га ўбралі драўніна-хмызняковую расліннасць, правялі пракладку дрэнажу. Да ліпеня плануем увесці аб’ект у эксплуатацыю. Мяркую, аграрыі знойдуць карыснае прымяненне гэтым землям.
У планах – рэканструкцыя тэхпралётнага шлюза паміж вёскамі Старыя Дваранінавічы і Юзафін, дзе раней адбылося абвальванне маста. Намі ўжо падрыхтавана праектная дакументацыя, з надыходам спрыяльнага надвор’я прыступім да работ. На дадзеным аб’екце будзе зроблена новая шлюзная сістэма, якая дазволіць рэгуляваць вільготнасць на прылягаючых тэрыторыях. Пабудуем і новы мост уласнымі сіламі, для гэтага ёсць і кваліфікаваныя работнікі, і неабходная тэхніка.
Менавіта дзякуючы адказнаму стаўленню кожнага да сваіх абавязкаў мы здолелі дасяг­нуць поспехаў у фінансава-эканамічнай дзейнасці. На 13,8% павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг. Тэмп росту заработнай платы да ўзроўню 2019 г. склаў 103,6%. Прадпрыемства не мае запазычанасці па плацяжах у бюджэт, выплаце зарплаты, а таксама за выкарыстаныя энергарэсурсы. У далейшым пастараемся не проста замацаваць станоўчыя тэндэнцыі, але і прыкладзем усе намаганні, каб дасягнутыя поспехі толькі прымнажаць.
Нельга не адзначыць касцяк арганізацыі – механізатарскі атрад, звяно экскаватаршчыкаў у саставе Фёдара Баранчука, Сяргея Русецкага, Мікалая Фралова і Аляксандра Хапанцава. Яны задзейнічаны на аб’ектах круглы год, робяць значныя аб’ёмы работ. Надзейныя і адказныя нашы бульдазярысты Юрый Амбрасёнак, Аляксандр Мацукоў і Аляксандр Капусцін. Вадзіцелі МАЗаў Віктар Храмовіч і Юрый Сакадынец працуюць не толькі на аб’ектах меліярацыі, але і дапамагаюць сельгасарганізацыям раёна. Адказны ўчастак у вадзіцеля Дзмітрыя Свірко, які на прычэпе-“даўгамеры” займаецца перавозкай гусенічнай тэхнікі. Пералічваць лепшых работнікаў можна яшчэ шмат, кожны з іх заслугоўвае слоў удзячнасці за добрасумленную працу.
Наперадзе ў нас – шмат планаў і задум. Цудоўна, калі калектыў дружны і зладжаны, і ўсе разумеюць, што толькі мы самі здольныя палепшыць дабрабыт прадпрыемства, а значыць – абнавіць тэхнічную базу, каб мець магчымасць аказваць свае паслугі больш якасна і кваліфікавана, павялічыць заробкі.
Запісала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость