Каб прадукцыя была якаснай
Аб тым, што прадукцыя вытворчага аддзела райспажыўтаварыства карыстаецца заслужанай любоўю ў аматараў духмянага хлеба і смачнай выпечкі, сведчаць высокія вытворчыя паказчыкі. На сёння калектыў выпускае больш за 40 відаў прадукцыі: хлеб, хлебабулачныя, кандытарскія вырабы і інш.
Дзякуючы прафесіяналізму, майстэрству і працавітасці работнікаў вытворчага аддзела, кожную раніцу на прылаўкі магазінаў паступаюць смачныя духмяныя хлебабулачныя вырабы, якія карыстаюцца попытам не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. Радуюць пакупнікоў і майстры кандытарскай справы: разнастайныя торты, булачкі, пірожныя прыходзяцца да спадобы многім аматарам салодкасцей.
Але, як і любая харчовая прадукцыя, хлеб і хлебабулачныя вырабы, перш чым трапіць на стол спажыўцоў, праходзяць строгі кантроль якасці. Менавіта гэтым і займаецца кантралёр гатовай прадукцыі Алена Каранкевіч (на здымку). Яе агульны стаж работы ў аддзеле райспажыўтаварыства складае каля 20 гадоў. За гэты час жанчына зарэкамендавала сябе граматным і кваліфікаваным спецыялістам. Менавіту таму Алене Каранкевіч і даверылі адзін з найбольш адказных участкаў работы.