Кіраўскія камунальнікі робяць акцэнт на эканомію

Кіраўскія камунальнікі робяць акцэнт на эканомію

komunxozАцяпляльны сезон — самы адказны перыяд для камунальнікаў. Менавіта таму работнікі УКП “Жылкамгас” своечасова падрыхтавалі цеплавую гаспадарку: правялі рамотныя і прафілактычныя работы абсталявання, актыўна займаюцца нарыхтоўкай мясцовых відаў паліва.

Значную ўвагу кіраўніцтва і спецыялісты УКП “Жылкамгас” надаюць укараненню мерапрыемстваў па праграме энергазберажэння. Адзін з такіх маштабных праектаў — рэканструкцыя кацельні “СПТВ-220”. У строй дзеючых яна была ўведзена ў кастрычніку мінулага года. І, трэба адзначыць, што спажыўцы, якія атрымлівалі цяпло менавіта ад гэтага аб’екта, адразу адчулі значную розніцу. У кватэрах і кабінетах, а на абслугоўванні кацельні “СПТВ-220” 4 шматпавярховых дома і дзве навучальныя ўстановы — СШ №1 і ліцэй №15, стала значна цяплей.
Як адзначыў у размове з карэспандэнтам “раёнкі” майстар па эксплуатацыі газавых кацельняў Віктар Каваленка, падчас рэканструкцыі старыя і малаэфектыўныя катлы былі заменены на адзін кацёл магутнасцю 1 МВт на мясцовым відзе паліва — шчапе. Для яго бесперабойнай работы патрабуецца на суткі дзесьці каля 15 м3 здрабнёнай драўніны. Дарэчы, для яе вырабу выкарыстоўваецца перасовачны драбільны агрэгат. У выпадку неабходнасці для закупу шчапы камунальнікі звяртаюцца у ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”. Таму перабояў з забеспячэннем кацельняў гэтым танным мясцовым відам паліва няма.
Па словах Віктара Каваленкі, у выпадку істотнага паніжэння тэмпературы паветра на кацельні маюцца 4 рэзервовых катлы, працуючых на газу. Таму спажыўцы могуць быць спакойнымі: маючагася ацяпляльнага абсталявання хопіць для таго, каб захаваць усе неабходныя тэмпературныя параметры і выканаць дзяржаўныя сацыяльныя стандарты.
Падчас правядзення рэканструкцыі кацельні асаблівая ўвага была нададзена стварэнню належных умоў для працы і адпачынку работнікаў. Тут з’явіліся пакой для прыёму ежы, душавая, былі ўсталяваны шафы для адзення і асабістых рэчаў.
Штодня на змену заступае тры чалавекі: два аператары і слесар-рамонтнік. Увесь працэс работы кацельні механізаваны: галоўнае, пільна сачыць за паказчыкамі на сэнсарным экране катла, дадатковых прыборах і агрэгатах.
Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость