Кіраўскія хлебапёкі павялічылі асартымент

Кіраўскія хлебапёкі павялічылі  асартымент

xlebХлеб заўсёды быў і сёння застаецца самым запатрабаваным прадуктам. Для таго, каб кожны дзень на сталах спажыўцоў былі хлебабулачныя вырабы, на палетках сельгасарганізацый шчыруюць механізатары: яны сеюць, даглядаюць, убіраюць збажыну, дастаўляюць яе на прыёмныя пункты дзяржавы. Затым на млынкамбінатах са збожжа вырабляюць муку, расфасоўваюць яе і рэалізоўваюць заказчыкам. А ўжо каб выпекчы смачныя вырабы, за справу бяруцца хлебапёкі.
Асартымент назваў прадукцыі, якую выпускаюць работнікі вытворчага аддзела райспажыўтаварыства, значны — звыш 40 адзінак.У сярэднім штомесяц спажыўцам пастаўляецца звыш 145 т хлеба і хлебабулачных вырабаў. Дарэчы, за 9 месяцаў усяго рэалізавана 1341,9 т, што складае 101% да задання.
Кіраўскія хлебапёкі пастаянна працуюць над абнаўленнем асартыменту. Вось і гэтымі днямі ў продаж паступілі 2 віды прадукцыі: хлеб “Ржаное зернышко” і хлеб заварны падавы “Скандинавский”. Кіраўніцтва спадзяецца, што яны, як і ранейшыя разнавіднасці, прыдуцца да спадобы пакупнікам. Аб тым, што прадукцыю вытворчага аддзела ведаюць, яна карыстаецца пастаянным попытам, сведчаць шматлікія дыпломы, медалі з рэспубліканскага конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак”.

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость