Паслугі сувязі — на якасным узроўні

Паслугі сувязі — на якасным узроўні

Быць на сувязі з навакольным светам імкнецца кожны чалавек. Камусьці трэба зрабіць важны званок па рабоце, знайсці неабходную інфармацыю ў Інтэрнэце ці проста хочацца паглядзець цікавую тэлеперадачу. І ўсё гэта мы можам рабіць дзякуючы калектыву Кіраўскага ўчастка электрасувязі Асіповіцкага занальнага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам”.

Напярэдадні прафесійнага свята мы пагутарылі з начальнікам Кіраўскага ўчастка электрасувязі Аляксандрам ТКАЧОВЫМ аб тым, як ідуць справы і якія новаўвядзенні чакаюць жыхароў раёна ў галіне сучасных тэхналогій:
— Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца прадастаўленне паслуг галасавой сувязі, высакахуткаснага доступу ў Інтэрнэт гандлёвай маркі Byfly, інтэрактыўнае, эфірнае і Інтэрнэт-тэлебачанне гандлёвай маркі ZALA, пакеты паслуг ЯСНА.
Сёння правадным і бясправадным доступам у сетку Інтэрнэт byfly, якія забяспечваюць высокую хуткасць перадачы дадзеных, карыстаюцца дома і на працы 5110 абанентаў.
Папулярныя паслугі ZALA: 5270 абанентам даступныя інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне. У межах пакета паслуг ЯСНА 2344 абанентам прапанаваны розныя наборы з некалькіх паслуг. Фізічным асобам аказваюцца найбольш запатрабаваныя паслугі на базе сеткі абаненцкага доступу па тэхналогіі GPON (пасіўныя аптычныя сеткі).
У бягучым годзе патэнцыял участка электрасувязі накіраваны на развіццё сучаснай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры шляхам замены медных кабеляў і будаўніцтва валаконна-аптычных сетак доступу на базе тэхналогіі GPON, а таксама пераключэння абанентаў на мультысэрвісную платформу NGN/IMS. Плануецца завяршэнне работы па закрыцці аўтаматычнай тэлефоннай станцыі ў г.Кіраўску і будаўніцтва вузла шырокапалоснага доступу ў н.п.Курганы.
Наш калектыў невялікі, але абавязкі, ускладзеныя на кожнага супрацоў­ніка, вельмі сур’ёзныя, патрабуюць уважлівасці і адказнасці. Асобных слоў падзякі заслугоўвае кабельшчык-спайшчык 4 разраду Рыгор Лебедзеў, які ўжо 22 гады працуе ў калектыве. Універсальны спецыяліст з функцыяй вадзіцеля якасна выконвае ўстаноўку і абслугоўванне канцавых абаненцкіх прылад, пракладку кабеляў у абанента, вызначае і ліквідуе пашкоджанні на сетках СПД, NGN/IMS платформы. За шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сувязі і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ён узнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам».
Асноўную задачу нашага калектыву бачу ў тым, каб працягваць развіццё паслуг электрасувязі, як традыцыйных, так і новых, аказваць іх на яшчэ больш якасным узроўні. Бо сувязь — гэта галіна, якая дорыць лю­дзям зносіны, дапамагае збліжацца, а, значыць, прыносіць радасць.

Юлія ЗАВІШАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: кабельшчыкі-спайшчыкі Аляксандр Іваніцкі, Рыгор Лебедзеў і электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Марына Пузевіч.

Последние новости

Актуально

ПЕРВОЕ В БЕЛАРУСИ БЛОГЕРСКОЕ РЕАЛИТИ-ШОУ

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Оперативно реагировать в СМИ

3 декабря 2024
Читать новость
Актуально

4 декабря – Введение в храм Пресвятой Богородицы

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Безопасность и уважение

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

3 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Мошенничество: как защититься

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем