Растуць жылыя дамы на Кіраўшчыне…

Растуць жылыя дамы на Кіраўшчыне…

Будаўнічая галіна з’яўляецца адным з драйвераў росту нацыянальнай эканомікі. Гэтая думка прагучала і падчас VI Усебеларускага народнага сходу. І было падкрэслена, што будаўнічы комплекс Беларусі дэманструе яркае развіццё.

Стварэнню камфортнага і бяспечнага асяроддзя пражывання спрыяе якаснае жыллёвае будаўніцтва.
З кожным годам становіцца больш жылых дамоў – як шматпавярховых, так і ўзведзеных індывідуальным спосабам – на Кіраўшчыне.
Летась на жыллёвае будаўніцтва ў раёне выкарыстана 5,1 млн. руб. інвестыцый, што складае каля 13% да агульнага аб’ёму. Уведзена ў эксплуатацыю за кошт усіх крыніц фінансавання 3544 м2 агульнай плошчы жылых дамоў пры заданні 3500 м2.
У снежні мінулага года па вул.Арлоўскага горада распачалося будаўніцтва 20-кватэрнага дома. Гэта трэцяя чарга аб’екта, які па дакументах мае назву “60-кватэрны жылы дом у г.Кіраўску па вул.Арлоўскага”.
Генеральным падрадчыкам з’яўляецца ДУКДБП “Кіраўская ПМК-255”.
У доме будзе 10 аднапакаёвых і 10 двухпакаёвых кватэр. 15 з іх будуюцца з дзяржаўнай падтрымкай для мнагадзетных сем’яў, астатнія 5 – як арэнднае жыллё, за кошт бюджэтных сродкаў, якое заклікана павысіць даступнасць жылля.
Як адзначыў майстар ПМК-255 Станіслаў Хамлюк, у лютым распачалі ўзвядзенне сцен будучага дома, на дадзеным этапе ўжо завершаны першы паверх. Работы вядуцца ў адпаведнасці з планам. Не зніжаць тэмп дапамагаюць бесперабойнае паступленне неабходных будматэрыялаў і наяўнасць кваліфікаваных кадраў. У хуткім часе да брыгады муляраў далучацца спецыялісты па электрыфікацыі дома, правядзенні сантэхнічных і аддзелачных работ.
Увядзенне ў строй 20-кватэрнага дома па вул.Арлоўскага запланавана на ліпень бягучага года. Але ўжо зараз мнагадзетныя сем’і, які мяркуюць атрымаць тут кватэры, плануюць, дзе і як будуць ставіць мэблю, уладкоўваць дзіцячыя пакоі. А гэта значыць, што неўзабаве на дзіцячай пляцоўцы ў новым мікрараёне зазвініць яшчэ больш дзіцячых галасоў…
Самым галоўным у сваёй рабоце брыгадзір муляраў Віктар Сцерлінгаў і муляр Дзмітрый Сакалоўскі лічаць якасць выканання работ. Муляры адказныя за фасад дома, за роўнасць сцен і вуглоў, калі ж гэтага няма, ніякая ўнутраная аддзелка не зробіць будынак прыгожым. Работа на вышыні патрабуе дысцыплінаванасці і сабранасці.
Немалаважным лічаць будаўнікі назапашаны вопыт. Віктар Сцерлінгаў працуе ў ПМК-255 каля 20 год, за гэты час стаў прафесіяналам, здольным з першага позірку ацаніць якасць выкананых работ, таму і даверылі яму брыгадзірства. Дзмітрый Сакалоўскі ў прафесіі 8 год, за гэты час добра спасцігнуў сакрэты майстэрства. Яму давяраюць найбольш адказныя ўчасткі, бо ведаюць, што ўсё будзе зроблена дасканала.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость