Супрацоўнікі Кіраўскага РВПС 9 кастрычніка адзначаць Сусветны дзень пошты
У нашы дні беларуская паштовая сувязь забяспечвае інфармацыйнае адзінства нашай краіны, надзейнага пасрэдніка ў міжчалавечых зносінах. Нягледзячы на тое, што папяровую карэспандэнцыю ўпэўнена выцясняюць электронная пошта і сацыяльныя сеткі, паштовая сувязь па-ранейшаму запатрабаваная і працягвае заставацца самым даступным масавым сродкам зносін у свеце. Напрыклад, толькі з яе дапамогай можна атрымаць пасылку, бандэроль, адправіць важныя дакументы ці карэспандэнцыю.
Дзейнасць раённага вузла паштовай сувязі накіравана на своечасовае і якаснае аказанне насельніцтву паштовых паслуг, у тым ліку і ў аддаленых населеных пунктаў праз перасовачныя аддзяленні.
Найбольшую колькасць паштовых адпраўленняў складаюць пасылкі і пісьмы. Іх геаграфія самая разнастайная. Гэта Кітай і Расія, Украіна і Германія, Казахстан і Італія і многія іншыя краіны свету.
У паштовай галіне раёна працуюць добрасумленныя людзі, якія ўсёй душой любяць сваю няпростую і адказную справу, аддаючы ёй назапашаны вопыт, веды, сілы.
Адна з такіх работнікаў — Святлана Катургіна (на здымку), якая 26 гадоў працуе паштальёнам на гарадскім аддзяленні сувязі. Штодня жанчына з поўнай сумкай карэспандэнцыі абыходзіць абслугоўваемы ўчастак №1 горада. Акрамя гэтага паштальён разносіць пенсіі грамадзянам.