У швейным цэху КУП “Кіраўскія бытпаслугі”

У швейным цэху КУП “Кіраўскія бытпаслугі”

У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначаць работнікі Цэнтра бытавога абслугоўвання насельніцтва КУП «Кіраўскія бытпаслугі», чыя праца палягчае жыццё кіраўчанам, дапамагае эканоміць час. 

Закройшчык Наталля Лазаковіч прысвяціла сваёй прафесіі 32 гады і два з іх дзеліцца вопытам са швачкай Кацярынай Гузялевіч. Жанчыны і іх калегі па цэху робяць упор на якасць, а іх майстэрства дазваляе выконваць работу хутка. 

У Цэнтры бытавога абслугоўвання насельніц­тва найбольш запатрабаваныя паслугі па рамонце адзення, таксама попытам карыстаюцца вырабы прадпрыемства, а менавіта пасцельная бялізна. Наладжаны масавы пашыў спецвопраткі, заказчыкамі якой выступаюць прадпрыемствы нашага і іншых раёнаў.

Дарэчы, не толькі гараджане могуць карыстацца паслугамі швейнага цэха. На вёсцы працуе 8 комплексна-прыёмных пунктаў, куды жадаючыя могуць здаць вопратку для рамонту або, напрыклад, зрабіць заказ на пашыў пасцельнай бялізны і інш.

Последние новости

Актуально

ПЕРВОЕ В БЕЛАРУСИ БЛОГЕРСКОЕ РЕАЛИТИ-ШОУ

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Оперативно реагировать в СМИ

3 декабря 2024
Читать новость
Актуально

4 декабря – Введение в храм Пресвятой Богородицы

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Безопасность и уважение

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

3 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Мошенничество: как защититься

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем