У швейным цэху КУП “Кіраўскія бытпаслугі”
У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначаць работнікі Цэнтра бытавога абслугоўвання насельніцтва КУП «Кіраўскія бытпаслугі», чыя праца палягчае жыццё кіраўчанам, дапамагае эканоміць час.
Закройшчык Наталля Лазаковіч прысвяціла сваёй прафесіі 32 гады і два з іх дзеліцца вопытам са швачкай Кацярынай Гузялевіч. Жанчыны і іх калегі па цэху робяць упор на якасць, а іх майстэрства дазваляе выконваць работу хутка.
У Цэнтры бытавога абслугоўвання насельніцтва найбольш запатрабаваныя паслугі па рамонце адзення, таксама попытам карыстаюцца вырабы прадпрыемства, а менавіта пасцельная бялізна. Наладжаны масавы пашыў спецвопраткі, заказчыкамі якой выступаюць прадпрыемствы нашага і іншых раёнаў.
Дарэчы, не толькі гараджане могуць карыстацца паслугамі швейнага цэха. На вёсцы працуе 8 комплексна-прыёмных пунктаў, куды жадаючыя могуць здаць вопратку для рамонту або, напрыклад, зрабіць заказ на пашыў пасцельнай бялізны і інш.