УКП “Кіраўскія бытпаслугі”: аказаць увагу кожнаму кліенту!
З паслугамі, якія аказвае сёння гараджанам і жыхарам сельскіх населеных пунктаў раёна УКП “Кіраўскія бытпаслугі”, мяркую, знаёмыя многія. Як сёння працуе прадпрыемства і якія ў калектыву планы на бліжэйшую перспектыву нам расказаў яго дырэктар Андрэй КУКУЛАЎ:
— Наша асноўная задача — забеспячэнне найбольш поўнага задавальнення патрэб насельніцтва ў бытавым абслугоў- ванні. З гэтай мэтай працуем над пашырэннем відаў аказваемых бытавых паслуг, укараненнем прагрэсіўных форм абслугоўвання, павышэннем культуры зносін з нашымі кліентамі, паляпшэннем якасці работ і паслуг і, што немалаважна, імкнемся скарачаць тэрміны выканання заказаў.
Аказанне паслуг насельніцтву — справа неабходная і пры правільным падыходзе здольная прыносіць прыбытак. На гэта мы зараз і нацэлены. Імкнемся ісці ў нагу з часам: ажыццяўляем тыя паслугі і тавары, што запатрабаваны ў спажыўцоў, прычым, немалаважны аспект — невысокі іх кошт.
Апошнім часам працуем над пашырэннем асартыменту тавараў з драўніны. Сёння работнікам нашага цэху па сілах выканаць любы заказ кліента: рамы, дзверы, крэслы, табурэткі, дэкаратыўныя лаўкі і сталы, альтанкі, садовую мэблю, скрыню для сала і многае іншае. З матэрыялаў заказчыка зробім лазню ці іншыя надворныя пабудовы, адрамантуем плот, правядзем шкленне вокнаў.
Можам прапанаваць не толькі ўласныя вырабы, але і зрабіць неабходныя рэчы па ўласных эскізах заказчыка. Мы гатовы ўвасобіць у жыццё самыя смелыя задумкі.
Ёсць магчымасць аказваць насельніцтву і прадпрыемствам дробныя будаўніча-рамонтныя работы, работы па выдаленні дрэў на прысядзібных участках і многае іншае.
Стаўку ў сваёй дзейнасці робім не толькі на якасць, але і на прымальныя цэны. Да слова, у нас яны значна ніжэйшыя, чым у многіх індывідуальных прадпрымальнікаў і прыватных прадпрыемстваў. Напрыклад, зрабіць перацяжку набора з канапы і крэслаў будзе каштаваць каля 200 рублёў. Кліенты могуць скарыстацца маючайся ў нас тканінай альбо прынесці сваю. Можна не проста аднавіць абіўку мэблі, а і ўвогуле змяніць яе дызайн, адрамантаваць механізмы, якія выйшлі са строю, ці з трохмеснай канапы зрабіць двухмесную. Уласным транспартам аказваем паслугу па транспарціроўцы мэблі ад заказчыка і назад.
Прапануем шырокі спектр паслуг па пашыву і рамонце аддзення. Папулярнасцю ў насельніцтва карыстаецца пасцельная бялізна нашай вытворчасці.
Мы заўсёды гатовы аказаць сваім кліентам дапамогу ў груза-пасажырскіх перавозках.
Працуем над тым, каб знаходзіць буйных заказчыкаў, але рады кожнаму свайму кліенту.
Пастаянна ўдасканальваем работу па бытавым абслугоў-ванні на вёсцы, расшыраем асартымент паслуг, прадукцыі для продажу. На комплексна-прыёмных пунктах увогуле размешчана інфармацыя, куды можна звярнуцца за той ці іншай паслугай.
У нас ёсць шмат крэатыўных ідэй, задумак, а самае галоўнае — жаданне працаваць. Спадзяемся, што вынікі не прымусяць сябе доўга чакаць.