З надзейнымі кадрамі любыя задачы па сілах — аб рабоце дарожнікаў Кіраўшчыны
Задаволена кіраўніцтва ДРБУ-197 адказным стаўленнем да справы машыніста аўтагрэйдзера Уладзіміра Косткі. У рабоце яго вызначаюць прафесіяналізм, стараннасць.
Вось ужо больш за 50 гадоў работнікі філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197 рамантуюць і абслугоўваюць дарогі нашага раёна. За дзесяцігоддзі плённай працы кіраўскія дарожнікі нямала зрабілі для добраўпарадкавання горада і сельскіх населеных пунктаў. Акрамя сваёй асноўнай работы, дапамагаюць добраўпарадкоўваць прылягаючыя да прадпрыемстваў і арганізацый сельгаскааператываў тэрыторыі, “прыкладаюць руку” да давядзення да ладу будуючыхся жывёлагадоўчых аб’ектаў, зернесушыльных комплексаў. Прычым плённа працуюць не толькі на тэрыторыі свайго раёна, але і за яго межамі.
Аб тым, як дарожная служба забяспечвае выкананне пастаўленых задач, наша размова напярэдадні прафесійнага свята — з начальнікам філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197 Віталем ТОКАРАВЫМ:
— Зімой і летам, вясной і ўвосень кола нашых абавязкаў практычна не мяняецца, калі толькі ў залежнасці ад пагодных умоў — асфальтаванне дарог, іх грэйдзіраванне, падсыпка, рамонт, расчыстка ад снегу, пасыпка супрацьгалалёднымі сумесямі, санітарная ачыстка аўтобусных пунктаў, выдаленне хмызняку і іншае.
Варта адзначыць, што са сваімі абавязкамі імкнемся спраўляцца якасна. Немалаважная заслуга ў гэтым нашых кадраў — ад спецыялістаў да дарожных рабочых, якія на высокім прафесійным узроўні выконваюць пастаўленыя задачы.
Дзякуючы нашай зладжанай і адказнай рабоце сваё свята сустракаем з добрымі фінансава-эканамічнымі паказчыкамі. Так, аб’ём выкананых дарожна-будаўнічых работ выкананы на суму амаль 3 млн. рублёў (тэмп росту да адпаведнага перыяду 2018 г. 127,9%). На 27,8% у параўнанні з мінулым годам вырасла выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг. Перавыкананне даведзеных заданняў і планаў дазволіла нам значна павялічыць сярэднямесячную зарплату работнікаў (тэмп росту — 123,4%).
Поўны варыянт інтэрв’ю чытайце ў №83 “Кіраўца” за 2019 год.
Шмат гадоў прысвяціў дарожнай службе вадзіцель Леанід Манько.