Віншуем з прыбаўленнем!

Віншуем з прыбаўленнем!

Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у лютым і сакавіку бягучага года ў раёне нарадзілася 15 малышоў: шэсць дзяўчынак і дзевяць хлопчыкаў.
У апошні месяц зімы сімвал нованароджанага – бусляня – завітаў у 7 сем’яў раёна.
Адразу двайное шчасце прыйшло ў сям’ю кіраўчанкі Кацярыны Пенязь: у яе нарадзіліся сынок і дачушка. Упершыню стала матуляй Кацярына Дашкевіч з Любоніч, у яе – сынок.
Кацярына Бялянава з Кіраўска стала матуляй у другі раз, у яе нарадзілася дачушка. Ксенія Ставер і Кацярына Быстрова з Кіраўска нарадзілі па другім дзіцяці – сыночкаў.
Валянціна Кузьміна са Стаек і Дар’я Гусейнава з Кіраўска сталі матулямі ў трэці раз: у першай – дачушка, у другой – сынок.
У сакавіку ўпершыню сталі матулямі Арына Кучынская з Букіно і Марына Казека з Любоніч: у першай – сынок, у другой – дачушка.
У Марыі Паўлоўскай з Кіраўска нарадзілася другое дзіцяці – сынок, у Марыі Якаўлевай і Юліі Свірко з Барсукоў – дачушкі.
У Антаніны Сямёнавай з Лешчанкі нарадзілася трэцяе дзіцяці – дачушка, у Вікторыі Валошынай з Кіраўска – сынок.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!

Последние новости

Профсоюзы

Бесплатный правовой прием организуют профсоюзы 24 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию граждан!

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Живая память благодарных поколений

11 апреля 2025
Читать новость
Духовность

Праздник встречи весны и духовного обновления

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В интересах всех и каждого

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Получение пенсий и некоторых выплат – только на базовые счета

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем