Эрудыцыя і актыўнасць на вышыні!
У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшла «Вялікая піянерская гульня».
Інтэлектуальнае спаборніцтва ўключала ў сябе шэсць тураў, у якіх удзельнікі маглі праявіць смеласць і стратэгічнае мысленне. Па выніках спаборніцтваў пераможцам стала каманда «Дружныя рабяты» з Мышкавіцкай СШ. Дыпломам другой ступені ўзнагароджана каманда «Пунсовы ветразь» з Чыгірынскай СШ, трэцяй ступені – каманды «Арляты» з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і «Іскра» з Дабаснянскай СШ.
Пераможцы прымуць удзел у абласным этапе «Вялікай піянерскай гульні».