Выхаванцы дзіцячага садка №2 Кіраўска займаюцца даследніцкай дзейнасцю

Выхаванцы дзіцячага садка №2 Кіраўска займаюцца даследніцкай дзейнасцю

Садо-3 Садо-2 Садо-4 Садо-7 Садо-5 Садо-6 Садо-8 Садо-1 Садо-9 Садо-10 Садо-11Дзеці дашкольнага ўзросту — прыроджаныя даследчыкі. Гэта пацвяджае іх цікаўнасць, пазнавальная актыўнасць, жаданне самастойна знаходзіць рашэнне ў любой сітуацыі. Даследчая дзейнасць асаблівая тым, што дзіцяці знаёміцца з аб’ектам, расрывае яго змест у ходзе практычнай дзейнасці з ім. Яна развівае назіральнасць, імкненне пазнаць навакольнае асяроддзе, жаданне паставіць задачу і атрымаць рэзультат, зрабіць вывад. Аб тым, як будуецца выхавальніцка-педагагічная работа дзіцячага сада №2 расказала рэдактару інтэрнет-рэсурса “Кіраўца” Алена КУРГАНСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

— Адна з галоўных задач, якія стаяць перад педагагічнымі работнікамі нашай установы і бацькамі — садзейнічаць развіццю даследчых уменняў дзяцей. Менавіта таму ў кожнай узроставай групе нашага дзіцячага садка абсталяваны цэнтры пазнавальніцкай дзейнасці. Тут рабяты праводзяць шмат часу. Яны знаёмяцца з уласцівасцямі розных матэрыялаў, назіраюць за абітальнікамі кутка прыроды, праводзяць прасцейшыя эксперыменты.
Для таго, каб павысіць зацікаўленасць нашых выхаванцаў у вывучэнні навакольнага асяроддзя, мы вырашылі арганізаваць і правесці ў дзіцячым садку фестываль даследчых праектаў. Цэлы год рабяты разам з выхавальнікамі працавалі над імі: збіралі разнастайную інфармацыю, праводзілі доследы, запаўнялі дзённікі назіранняў і інш. І вось на ўрачыстым адкрыцці “Дзіцячай даследчай лабараторыі “Почемучки” нашы юныя “вучоныя” пазнаёмілі адзін аднаго са сваімі напрацоўкамі.
Праект “Чараўніца-вада” прадставіла выхавальнік М.Р.Марозава. Варта адзначыць, што яе выхаванцы — самыя маленькія ўдзельнікі нашага фестывалю: ім усяго па тры гады. Але першыя доследы з вадой ім вельмі спадабаліся, і самы цікавы з іх — “Бура ў стакане вады”.
Выхавальнік 2 малодшай групы Н.В.Слабодчыкава са сваімі
4-гадовымі падапечнымі зацікавілі прысутных праектам “Дзівосны лімон”. Асабліва цікава было даведацца рабятам, як з дапамогай лімона і харчовай соды можна надзьмуць паветраны шарык.
Пяцігадовыя выхаванцы сярэдніх груп разам са сваімі выхавальнікамі Н.П.Ганчаронак і А.В.Барысавец адкрылі шмат новага і цікавага ў праектах “Раз бульба, два бульба” і “У свеце пяску”. Дарэчы, самі рабяты ўдзельнічалі ў працэсе вырошчвання клубняў на доследным садкоўскім участку.
Істотную работу таксама правялі старэйшыя рабяты — сёлетнія выпускнікі. Падапечныя выхавальніка М.Г.Каранкевіч абаранялі праект “Перапіс у дзіцячым садку”. Дзеці падлічылі не толькі колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак у садку, але і зрабілі аналіз: якія імёны самыя папулярныя, якія — рэдкія. Перапіс закрануў не толькі дзяцей, але і ўсіх супрацоўнікаў установы адукацыі. Не менш грунтоўна падрыхтаваліся і выхаванцы С.Г.Куляшовай, якія прадставілі праект “Дзівосныя цукеркі”.
Трэба сказаць, што літаральна ўсе садкоўцы прымалі ўдзел у даследчых праектах. А самым актыўным і смелым падчас адкрыцця лабараторыі “Почемучки” былі ўручаны Ганаровыя граматы. Акрамя таго, кожная група атрымала ад адміністрацыі ўстановы падарункі: настольныя гульні і вучэбна-гульнявыя дапаможнікі. І хто ведае, магчыма ў будучым, зацікавіўшыся сёння сваімі першымі доследамі ў год, аб’яўлены ў Беларусі Годам навукі, вырастуць новыя Мічурыны і Ламаносавы. Але, у любым выпадку, атрыманыя імі веды спатрэбяцца ўсім у далейшым і запомняцца назаўсёды.
Фота Аляксандра ХАХЛОВА.

Последние новости

Актуально

Член Совета Республики Александр Багель проведёт прямую телефонную линию

29 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

 Сегодня на протяжении дня творческие коллективы региона, юные артисты радуют посетителей избирательных участков Кировского района концертными программами.

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Семья кировчан Садовниковых – проголосовала за мирную и процветающую Беларусь

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Свой выбор за красивую и мирную страну, за процветание Родины сделала и семья Петра Дрозда, тракториста-машиниста ОАО «Кировский райагропромтехснаб».

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

 На Кировском участке для голосования №3, который размещается на базе Средней школы №2 г.Кировска имени К.П.Орловского, работает выездная торговля Кировского райпо.

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Татьяна Комар-Москалёва вместе с мужем пришли на избирательный участок №2, чтобы сохранить и приумножить те достижения, которые произошли в Беларуси за три прошедших десятилетия.

26 января 2025
Читать новость

Рекомендуем