Адзіны дзень інфармавання прайшоў у КСУП “Барчыцы-агра”

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у КСУП “Барчыцы-агра”

edinyj-na-ferme-1 edinyj-na-ferme-3 edinyj-na-ferme-2
Падчас правядзення Адзінага дня інфармавання на МТК “Барчыцы” КСУП “Барчыцы-агра” з жывёлаводамі комплесу сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай, якая і задала тон размове. Яна акрэсліла асноўныя тэмы, вынесеныя для абмеркавання, і датычацца здароўя нацыі, страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і бяспекі жыццядзейнасці ў зімовы перыяд, а таксама спынілася на праблемах, якія ўзнікаюць з-за парушэння грамадзянамі элементарных правілаў. І каб не было позна, трэба пастаянна задумвацца над дзеяннямі, якія адбываюцца з-за абыякавасці і неабдуманых учынкаў.

Асноўную тэму Адзінага дня інфармавання “Здароўе нацыі — вышэйшая каштоўнасць дзяржавы. Меры па папярэджванні і пераадоленні п’янства і алкагалізму ў Беларусі” асвятліла ўрач-тэрапеўт райбальніцы Галіна Бурван. Яна падкрэсліла, што на дыспансерным уліку ва ўрача-нарколага знаходзіцца 611 грамадзян, у тым ліку 147 жанчын і 113 непаўналетніх. За 10 месяцаў бягучага года ў раёне зарэгістраваны 1 смяротны выпадак ад алкагалізму (летась — 3), у прыёмнае аддзяленне райбальніцы ў п’яным выглядзе было дастаўлена 39 чалавек (у 2015 — 51).
Таксама было адзначана, што ў раёне пражываюць 55 сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечных умовах. 90% гэтых сем’яў састаяць на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама па прычыне ўжывання алкаголю абодвума бацькамі. У адпаведнасці з Дэкрэтам №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у сацыяльна няўдачных сем’ях” нера-дзівых татаў і мам прымушаюць працаваць, каб вяртаць сродкі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей. Дарэчы, маюцца такія абавязаныя асобы і ў КСУП “Барчыцы-агра”.
Як праінфармавала прысутных дырэктар раённага прадстаўніцтва Белдзяржстраху Ірына Таркан, у бягучым годзе на Кіраўшчыне адбылося 4 няшчасныя выпадкі на вытворчасці, з іх 1 — з цяжкімі вынікамі, 1 — са смяротным зыходам. Яна таксама адзначыла, што з 1 студзеня 2004 года ў рэспубліцы дзейнічае абавязковае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, якое забяспечвае эканамічныя інтарэсы работнікаў і членаў іх сем’яў у выніку няшчаснага выпадку. У раёне такія выплаты атрымліваюць 54 чалавекі, за 10 месяцаў бягучага года ў цэлым ім выдаткавана 129 тыс. руб.
Аб сітуацыі з пажарамі ў рэспубліцы і раёне, правілах паводзін на лёдзе, бяспечным выкарыстанні петардаў расказаў старшы інспектар РАНС Максім Антоненка. Ён нагадаў прысутным аб неабходнасці ўтрымання пячнога ацяплення ў спраўным стане, своечасовай ачыстцы дыхамодаў, устаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і замены элементаў сілкавання ў іх.
Затым Галіна Слабоднікава адзначыла, што ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4.07.2016 года №253 “Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельгасарганізацый” у нашым раёне працягваецца работа па папярэджванні банкруцтва такіх гаспадарак, як КСУП “Барчыцы-агра” і “Чырвоны баец”, ААТ “Стайкаўскае”.
Увага прысутных была звернута на тое, што вы-праўленне эканамічнай сітуацыі ў іх і ў іншых сельгасарганізацыях залежыць ад многіх фактараў, у тым ліку і ад добрасумленнага і адказнага стаўлення да выканання даручанай справы кожнага члена калектыву, захавання імі працоўнай дысцыпліны.
Падчас сустрэчы сяльчане выказалі пажаданне, каб у іх аграгарадку аказваліся бытавыя паслугі. Часам у многіх жыхароў няма магчымасці, каб з’ездзіць у райцэнтр і набыць рытуальныя прыналежнасці, наведацца ў цырульню. Вырашэнне дадзенага пытання ўзята на кантроль.
У ходзе Адзінага дня інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама правялі сустрэчы ў працоўных калектывах ДРБУ-197, УКП “Жылкамгас”, РДК, РЦСАН, ЦДАДіМ, з жыхарамі аг.Стайкі і аг.Паўлавічы. Прысутныя мелі магчымасць задаць цікавячыя іх пытанні і атрымаць адказы.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Член Совета Республики Александр Багель проведёт прямую телефонную линию

29 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

 Сегодня на протяжении дня творческие коллективы региона, юные артисты радуют посетителей избирательных участков Кировского района концертными программами.

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Семья кировчан Садовниковых – проголосовала за мирную и процветающую Беларусь

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Свой выбор за красивую и мирную страну, за процветание Родины сделала и семья Петра Дрозда, тракториста-машиниста ОАО «Кировский райагропромтехснаб».

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

 На Кировском участке для голосования №3, который размещается на базе Средней школы №2 г.Кировска имени К.П.Орловского, работает выездная торговля Кировского райпо.

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Татьяна Комар-Москалёва вместе с мужем пришли на избирательный участок №2, чтобы сохранить и приумножить те достижения, которые произошли в Беларуси за три прошедших десятилетия.

26 января 2025
Читать новость

Рекомендуем