Будучае рэгіёну: дыялог улады і моладзі

Будучае рэгіёну: дыялог улады і моладзі

У пятніцу, 31 студзеня, на базе Кіраўскага раёна прайшоў злёт маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца ў арганізацыі Магілёўскай вобласці ў 2024 годзе. У рамках мерапрыемства адбыўся адкрыты дыялог старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі з працуючай моладдзю.

Скрозь час і памяць
Першым прыпынкам у праграме знаходжання маладых спецыялістаў на Кіраўшчыне стаў памятны знак “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”
ў в.Боркі, які нагадвае аб трагічных старонках гісторыі –
ахвярах фашызму, што не маюць дачынення да ваенных дзеянняў, але якія апынуліся ў цэнтры жорсткіх выпрабаванняў, што прынесла вайна.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія па памятным знаку, падчас якой экскурсаводы расказалі аб падзеі, якая адбыліся ў Борках
15 чэрвеня 1942 года і стала сімвалам трагедыі для ўсяго народа. Гэта месца – важны напамін пра тое, што вайна не шкадавала нікога і што памяць аб нявінных ахвярах павінна захоўвацца і перадавацца будучым пакаленням.
Прадстаўнікі маладога пакалення аддалі даніну памяці бязвінна загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны: усклалі кветкі да манумента “Беларусь – журботная маці” і ўшанавалі памяць загінулых мінутай маўчання. Гэта была не проста праява павагі, але і ўсведамленне таго, як важна берагчы мір і рабіць усё магчымае для прадухілення паўтарэння трагедый мінулага.
“Я тут упершыню. Памятны знак пакінуў такі след у маёй душы, што цяжка падабраць словы, – падзялілася сваімі ўражаннямі Адэліна Сініцкая, урач-гігіеніст Кіраўскага райЦГіЭ. – Усё вакол прасякнута гісторыяй, кожны аб’ект выклікае буру сумных эмоцый. Убачанае, пачутае кранаюць да глыбіні душы, і здаецца, што ўсё было зусім нядаўна. Менавіта ў такія моманты і ў такіх месцах асабліва ўсведамляеш, наколькі важна захаваць гэтую памяць для будучых пакаленняў. Мы павінны далей рухацца ў правільным кірунку і не дапусціць памылак мінулага”.
Марыя Серафімовіч, інжынер па лесааднаўленні Чэрыкаўскага лясгаса, у Борках у трэці раз, але кожны раз яна адчувае нешта новае: “Я ўжо ведаю тут кожны камень, але заўсёды гэта месца – нямая гісторыя, пра якую так эмацыйна распавядае экскурсавод –
выклікае ў мяне пачуццё глыбокага смутку і павагі. Зноў і зноў узнікае ўсведамленне таго, як важна памятаць усё, што было, і не дапусціць яго паўтарэння”.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць моладзі глыбей зразумець маштабы страт, перажытых нашым народам у гады Вялікай Айчыннай вайны, і натхняюць на тое, каб будучыня была напоўнена толькі мірам і паразуменнем.


Тэхналогіі са знакам якасці
Чарговым пунктам знаходжання маладых спецыялістаў у Кіраўскім раёне стала наведванне вытворчай базы ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага», аднаго з вядучых сельгаставарыстваў Магілёўскай вобласці. У цяплічным камбінаце адбылася сустрэча з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктарам «Рассвета» Аляксандрам Багелем.
Асноўнай тэмай абмеркавання стала сучасная вытворчасць цяплічнай агародніны, асабліва тэхналогія святлакультуры, якая актыўна прымяняецца на базе «Рассвета». Моладзь праявіла жывы інтарэс да гэтага напрамку сельскай гаспадаркі, бо менавіта ён дазваляе забяспечваць насельніцтва свежай гароднінай нават у зімовы перыяд.
Спыніліся на вытворчасці агуркоў, якія займаюць каля 1,5 гектара цяпліц. Выкарыстоўваюцца інавацыйныя метады асвятлення: больш за тры тысячы лямпачак забяспечваюць неабходную дасветку раслінам. Гэта дазваляе збіраць да
20 кілаграмаў прадукцыі з кожнага квадратнага метра, што з’яўляецца добрым вынікам. Рэалізацыя ўраджаю ажыццяўляецца праз уласныя гандлёвыя кропкі ў такіх гарадах як Кіраўск, Бабруйск і Магілёў.
Акрамя пытанняў вытворчага характару, Аляксандр Багель расказаў маладым спецыялістам аб значнай падзеі ў гісторыі прадпрыемства – 130-гадовым юбілеі з дня нараджэння заснавальніка «Рассвета» Кірылы Пракопавіча Арлоўскага. Глыбокі след у развіцці сельскагаспадарчай галіны Беларусі, і яго прыклад служаць узорам адданасці справе і любові да Радзімы.
Аляксандр Іванавіч падкрэсліў важнасць перадачы вопыту маладому пакаленню, адзначыўшы, што такія сустрэчы садзейнічаюць пашырэнню кругагляду маладых спецыялістаў. Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці практычнай падрыхтоўкі кадраў. Знаёмства з працэсам вытворчасці сельгаспрадукцыі павінна стаць неад’емнай часткай вучэбнага працэсу для далейшага прафесійнага станаўлення моладзі.
«Для таго, каб маладым спецыялістам паспяхова ўліцца ў працоўныя калектывы і паўнацэнна шчыраваць,
ім трэба ведаць, як людзі працуюць, – падкрэсліў Аляксандр Іванавіч. – Такія сустрэчы і спрыяюць пашырэнню кругагляду. Наведванне прадпрыемстваў і арганізацый, знаёмства з вытворчай базай узбагачаюць іх вопыт».


Размова аб важным
У маляўнічым кутку Беларусі – Жыліцкім гістарычным комплексе-музеі, адбылася сустрэча, якая аб’яднала вопыт і маладосць, мудрасць і энергію. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў адкрыты дыялог з маладымі спецыялістамі вобласці. Такі фармат зносін стаў унікальнай магчымасцю для маладога пакалення задаць кіраўніку рэгіёну пытанні, якія іх цікавяць, і абмеркаваць важныя аспекты жыцця грамадства, падзяліцца думкамі, унесці прапановы.
Узнімаліся пытанні развіццяё аграрнага бізнесу, арэнды жылля, дэмаграфіі, а таксама добраўпарадкавання населеных пунктаў і будаўніцтва дарог, рэалізацыі маладзёжных абласных праектаў, такіх як «Дарогамі Памяці і Славы» і «Фабрыка блогераў» і многія іншыя.
Кіраўчанка Адэліна Сініцкая звярнулася да Анатоля Ісачанкі з пытаннем, якое тычыцца захавання культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі. Яна падкрэсліла прыгажосць роднай зямлі і важнасць беражлівага стаўлення да яе багаццяў. Кіраўнік рэгіёну падтрымаў гэтую думку, падкрэсліўшы, што будучыня краіны залежыць ад таго, наколькі адказна моладзь будзе ставіцца да захавання дасягненняў і здабыткаў папярэдніх пакаленняў.
Цікавы момант сустрэчы адбыўся, калі маладыя спецыялісты пацікавіліся месцам сілы самога Анатоля Міхайлавіча. Ён падзяліўся асабістым вопытам, расказаўшы, што для яго такім месцам з’яўляецца малая радзіма, дзе ён вырас і сфарміраваўся як асоба. Гэтае прызнанне паказала, што кіраўнік рэгіёну застаецца верным сваім караням і шануе сувязь з малой радзімай. Важным момантам размовы стаў акцэнт на адзінстве моладзі і старэйшага пакалення. Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што адзінства заключаецца не ў аднолькавым мысленні, а ў агульнай мэце і імкненнях. Разнастайнасць меркаванняў толькі ўзбагачае грамадства, робячы яго мацней.
Сустрэча завяршылася ўрачыстым узнагароджаннем пераможцаў абласнога конкурсу «Лепшы малады спецыяліст» у 2024 годзе. Дванаццаць дыпламантаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук Анатоля Ісачанкі. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел каля
100 маладых спецыялістаў, што сведчыць аб высокім узроўні зацікаўленасці і прафесіяналізме сярод моладзі рэгіёну.
Маладыя спецыялісты выказалі падзяку кіраўніку вобласці за арганізацыю такой важнай і прадуктыўнай сустрэчы, увагу, падтрымку і магчымасць развівацца. Яны падарылі Анатолю Ісачанку памятны сувенір, запэўніўшы яго ў сваёй гатоўнасці актыўна ўдзельнічаць у розных праектах і працягваць добрасумленна працаваць на карысць роднага краю.
Пасля завяршэння мерапрыемства старшыня аблвыканкама выказаў упэўненасць у неабходнасці такіх сустрэч. Ён адзначыў, што яны сталі добрай традыцыяй і дапамагаюць умацаваць сувязь паміж кіраўніцтвам вобласці і маладым пакаленнем.
«Кіраўніцтва вобласці, старшыні райвыканкамаў сустракаюцца з маладымі спецыялістамі, – распавёў Анатоль Міхайлавіч. – Я бачу, што з боку маладых людзей ёсць запатрабаванасць у такім фармаце зносін. Ёсць прапанова арганізаваць сустрэчу ў Інтэрнэт-прасторы, каб адказаць на большую колькасць пытанняў».
Завяршылася знаходжанне маладых спецыялістаў на Кіраўшчыне экскурсіяй па Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі.
Галіна РУСЕЦКАЯ, Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтараў.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Порядок на детских площадках

5 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Региональный открытый фестиваль “В ритме танца”

5 апреля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Вниманию водителей и пешеходов – ухудшение погодных условиий!

4 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси стартовало масштабное социологическое исследование

4 апреля 2025
Читать новость
Актуально

7 апреля – Благовещение Пресвятой Богородицы

4 апреля 2025
Читать новость
Знай наших!

Я патриот своей страны

4 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем