Дэпутаты Кіраўшчыны аб Дэкрэце №3

Дэпутаты Кіраўшчыны аб Дэкрэце №3

НаллогЖанна РЫШКЕВІЧ, старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў:
— Лічу, што прыняцце Дэкрэта №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства” цалкам адпавядае рэаліям сучаснага жыцця. Беларусь — сацыяльна арыентаваная дзяржава: для выканання ўсіх узятых на сябе абавязацельстваў па падтрымцы грамадзян, маючых у гэтым патрэбу, неабходны значныя фінансавыя сродкі. З пункту гледжання сацыяльнай справядлівасці выплата падаткаў павінна ажыццяўляцца ўсімі грамадзянамі, якія знаходзяцца ў працаздольным узросце. Не варта забываць, што за кошт сродкаў дзяржаўных датацый з бюджэту краіны штогод забяспечваецца фінансаванне сістэм аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, грамадскага транспарту, сувязі, аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Усе мы ў той ці іншай ступені карыстаемся гэтымі сацыяльнымі дабротамі, аднак, некаторыя працаздольныя людзі на працягу дзесяцігоддзяў не заплацілі ні аднаго рубля падаткаў. І дзе ж тут справядлівасць?
Ёсць такія грамадзяне і на тэрыторыі Скрыпліцкага сельсавета: яны пастаянна выязджаюць на работу ў суседнюю Расію, зарабляюць там грошы, і нічога дрэннага ў гэтым няма. Справа ў іншым: іх дзеці наведваюць установы адукацыі, культуры, звяртаюцца ў бальніцу, прычым усё гэта для бацькоў бясплатна. Самі ж грамадзяне патрабуюць адрамантаваць дарогі, калодзежы. Дык чаму ж тым, хто мае магчымасць, не паўдзельнічаць у фінансаванні дзяржрасходаў нараўне з усімі?! Лічу, што гэта будзе правільна.
Як дэпутат Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў, праводжу індывідуальныя сустрэчы і гутаркі з жыхарамі сельсавета, якія занесены ў спісы непрацуючых. У кожным канкрэтным выпадку разбіраюся ў прычынах, па якіх грамадзянін не працуе і не плаціць падаткі. Рэкамендую, куды можна звярнуцца для таго, каб даведацца аб праве на вызваленне ад уплаты збору, якія для гэтага неабходна прадаставіць дакументы.
Падчас сустрэч з сяльчанамі, у тым ліку і з непрацуючымі, імкнуся данесці да іх інфармацыю аб тым, што, як адзначыў наш Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, усе сабраныя згодна Дэкрэта №3 фінансавыя сродкі будуць выкарыстоўвацца менавіта на падтрымку дзяцей у розных сферах. А гэта значыць, што мы падтрымаем, пасадзейнічаем духоўнаму і творчаму развіццю сённяшніх хлопчыкаў і дзяўчынак, якім у хуткім часе жыць і працаваць на карысць працвітання Беларусі, дабрабыту яе народа.

Людміла ДАРОШКА, спецыяліст па сацыяльнай рабоце раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:
— Усе мы жывем у сацыяльнай дзяржаве і разам карыстаемся яе дабротамі. Мэтанакіраванасць Дэкрэта №3 заключаецца ў тым, што ён паказаў рэальную карціну на рынку працы, калі чалавек, працуючы нелегальна, пазбягае падаткаабкладання, што неправамерна ні ў адной краіне свету. А тым часам сам ці яго сям’я карыстаюцца сацыяльнымі льготамі, на якія нарабляюць іншыя. Людзі, якія працуюць афіцыйна, плацяць падаткі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і ўдзельнічаюць ва ўзнаўленні дзяржрасходаў. Але па-вінны ўсе быць у роўных умовах.
Вельмі правільна, што кожны выпадак, кожная жыццёвая сітуацыя разглядаецца індывідуальна. У гэтым плане значная адказнасць кладзецца на дэпутацкі корпус. Зараз намі праводзіцца канкрэтная работа па растлумачэнні непрацуючым пра неабходнасць працаўладкавання, каб мець магчымасць утрымліваць сябе і сям’і. Дэпутаты сустракаюцца непасрэдна з людзьмі, у тым ліку з тымі, хто ўжо заплаціў збор на фінансаванне дзяржрасходаў. Наша задача — разабрацца, па якой прычыне чалавек не працаваў, падказаць, што рабіць і куды звяртацца, дапамагчы працаўладкавацца.

Последние новости

Профсоюзы

Бесплатный правовой прием организуют профсоюзы 24 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию граждан!

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Живая память благодарных поколений

11 апреля 2025
Читать новость
Духовность

Праздник встречи весны и духовного обновления

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В интересах всех и каждого

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Получение пенсий и некоторых выплат – только на базовые счета

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем