Кіраўчане рыхтуюцца да сустрэчы Новага года!
Да сустрэчы Новага года засталося няшмат часу, і ў раёне ідзе актыўная падрыхтоўка да самага чароўнага і чакаемага свята. Каля ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада з’явіліся прыгажуні-ёлкі, а будынкі ўпрыгожыла рознакаляровая ілюмінацыя.
Днямі сімвал Новага года — зялёная і пушыстая лясная госця ўстаноўлена на цэнтральнай плошчы горада. Камунальнікі займаюцца яе ўпрыгожваннем.