Кіраўская раённая арганізацыя інвалідаў падвяла вынікі работы за апошнія пяць гадоў

Кіраўская раённая арганізацыя інвалідаў падвяла вынікі работы за апошнія пяць гадоў

invalidРаённая арганізацыя інвалідаў ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” на канферэнцыі падвяла вынікі работы за апошнія пяць гадоў. Яго старшыня Людміла ЛУКАНОВІЧ падзялілася з “Кіраўцам” напрацоўкамі, расказала, як будуецца дзейнасць і наладжваецца адпачынак.

— Наша арганізацыя ахоплівае сваёй увагай 503 інвалідаў раёна, 140 з іх — кіраўчане: ветэраны вайны і працы, людзі з рознымі абмежаванымі магчымасцямі.
15 пярвічак узначальваюць актывісты руху. Слоў удзячнасці і ўвагі заслугоўвае дзейнасць Валянціны Паляшчук з райбальніцы, Аляксандра Сініцкага з ПМК-255, а таксама Пятра Клепчы, Анатоля Падаляка, Віктара Крэса, Людмілы Гаўрыльчык, Ніны Нікіфаравай, Ніны Шэпетавай, Галіны Яшчанка, Ганны Лук’янавай, Алены Фірагінай, Галіны Тарэлкінай, якія ўзначальваюць пярвічкі ў сельгасарганізацыях. Гэтыя людзі клапоцяцца аб сваіх падапечных, не шкадуючы асабістага часу і сіл.
Члены таварыства, нягледзячы на праблемы са здароўем і ўзрост, імкнуцца да актыўнага ладу жыцця. Не застаюцца ў баку і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны В.А.Буслаў, Л.І.Манько, Р.І.Куцілкін, Г.В.Каранкевіч, З.К.Акушэвіч. Іх уклад у патрыятычнае выхаванне моладзі неацэнны. У сваю чаргу, школьнікі клапоцяцца аб ветэранах, дапамагаюць па гаспадарцы.
Удзячныя мы раённаму Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яго супрацоўнікі дапамагаюць рамантаваць жыллё, даглядаць агароды, арганізоўваць падвоз інвалідаў.
Цэнтр сацабслугоўвання цесна працуе з маладымі інвалідамі. Юнакі і дзяўчаты ўдзельнічаюць у творчых і спартыўных конкурсах раённага, абласнога і рэспубліканскага маштабаў. Рабяты сябруюць паміж сабой, вучацца многае рабіць сваімі рукамі. Ад гэтага, безумоўна, іх жыццё становіцца больш насычаным, з’яўляецца вера ў свае сілы.
Інвалідам сталага ўзросту прапаноўваюцца аб’яднанні па інтарэсах з рознымі творчымі накірункамі. Шмат сіл і душэўнай цеплыні аддае нашым падапечным спецыяліст РЦСАН Валянціна Русецкая: дапамагае наладжваць канцэрты і святы, заўсёды падтрымае добрым словам.
Ёсць у нас ініцыятыўныя і яскравыя людзі. Так, Марыі Бячковай 81 год. На яе долю выпаў лёс малалетняга вязня. Але жанчына не страціла жыццёвага аптымізму. Яна і спявае, і танцуе, і жартуе.
Не адзін раз перамагала ў творчых конкурсах розных узроўняў Ганна Салановіч. Песні ў яе цудоўным выкананні заўсёды радуюць.
Ганарымся мы талентамі Людмілы Лагойка і Людмілы Кіхтэнка.
10 год супрацоўнічаем з творчым аб’яднаннем “Сяброўка Восень”. Разам спяваем, рукадзельнічаем, кулінарым. Нашы жанчыны — выдатныя гаспадыні, аднак асаблівымі здольнасцямі вылучаюцца Ларыса Дворкіна, Ганна Салановіч, Валянціна Трацэўская, Людміла Бяляўская, Марыя Бячкова, Зінаіда Іванова, Яўгенія Мароз, Яўгенія Зайцава, Паліна Каранкевіч.
Не адзін год нашы падапечныя наведваюць клуб “Бадзёрасць”, які працуе пры раённым Доме культуры.
Цесна супрацоўнічаем з раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Нас заўсёды запрашаюць у сумесныя экскурсійныя паездкі. Разам наведалі славутасці Магілёва, Хатынь, Буйніцкае поле, в.Лясная ў Слаўгарадскім раёне.
Наладжваць сустрэчы і мерапрыемствы, віншаваць членаў арганізацыі са святамі нам дапамагаюць спонсары: раённыя арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” і “Белая Русь”, індывідуальныя прадпрымальнікі Людміла Бяляўская, Марыя Лапс, Алена Каранкевіч, кіраўніцтва “Евроопта”, калектывы ПМК-255 і вытворчага аддзела райспажыўтаварыства.
Для людзей, якія маюць праблемы са здароўем, а часам яшчэ і жывуць у адзіноце, няма нічога даражэйшага за ўвагу і клопат, душэўнасць і шчырасць. Таму наша арганізацыя ад усёй душы ўдзячная кожнаму, хто не абыякавы да праблем і інтарэсаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Запісала
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Духовность

21 сентября – Рождество Пресвятой Богородицы

20 сентября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

В районе состоялось выездное совещание с участием первого заместителя председателя Могилёвского облисполкома Сергея Савицкого и председателя Кировского райисполкома Галины Слабодниковой

20 сентября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

20 сентября 2024
Читать новость
Общество

В Кировском районе проходит инфо-акция “Делай правильный выбор” для учащихся и студентов учреждений образования

19 сентября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 сентября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Об опасности и безопасности

18 сентября 2024
Читать новость