Па пытаннях дэмаграфіі на Кіраўшчыне

Па пытаннях дэмаграфіі на Кіраўшчыне

demografiyaДобрасумленны чалавек, зацікаўлены ў паспяховым будучым сваёй сям’і, дзяцей і дзяржавы ў цэлым, так ці інакш разважае над важнымі пытаннямі — прыросце насельніцтва краіны, залежнасці жыцця ад сацыяльна-эканамічных і прыродных умоў, міграцыі, адным словам, — дэмаграфічнымі. Абмяркоўваецца гэта на дзяржаўным узроўні, у сямейным коле, на Інтэрнэт-форумах. Адна з карыстальніц сацыяльных сетак дзеліцца меркаваннямі: “Мая бабуля перажыла рэвалюцыю, некалькі войнаў, жорсткі голад, працавала да 86 гадоў і памерла ва ўзросце 102 гады. Жыла без злосці на людзей, з Богам у душы. У матулі таксама жыццё было цяжкім, зараз ёй 93, і здароўе неблагое, да ўрачоў звяртаецца рэдка. А вось мужчынам чамусьці складаней дажыць да столькіх гадоў і захаваць здароўе…”; яе субяседнік працягвае думку: “Згодны з вамі! Нашых мужчын губіць у першую чаргу не клімат, не адсталая медыцына, а абыякавасць да свайго ладу жыцця і здароўя, а таксама ўжыванне спіртнога, а зараз яшчэ і розных відаў наркотыкаў”.

Абмеркаванне дэмаграфічнага пытання і таксама з акцэнтам на ўвагу да прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва вялося і падчас чарговага пасяджэння камісіі па дэмаграфічнай бяспецы і здаровым ладзе жыцця насельніцтва нашага раёна. Справа ў тым, што, згодна інфармацыі аб дэмаграфічнай сітуацыі на Кіраўшчыне ў бягучым годзе (за 9 месяцаў), даведзенай падчас пасяджэння намеснікам галоўнага ўрача райбальніцы Жаннай Афонькінай, сярод жыхароў раёна, якія паміраюць у працаздольным узросце, больш за ўсё менавіта мужчын — 43, жанчын — 8. Сярод памёршых ва ўзросце 80 гадоў і старэй: мужчын — 36, жанчын — 110. Гэтыя лічбы красамоўна сведчаць аб тым, што прадстаўнікам моцнай паловы чалавецтва — час сур’ёзна задумацца. На гэта ўдзельнікаў пасяджэння прасіла звярнуць сур’ёзную ўвагу старшыня камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская.
Усяго ў бягучым годзе памерла 323 жыхары раёна, што на 26 чалавек больш, чым летась. Нарадзілася 246 немаўлят (у 2015 годзе — 236).
Больш усяго жыхары Кіраўшчыны паміраюць па прычыне хранічнай недастатковасці кровазвароту — 216 чалавек (у 2015 годзе — 184). На другім месцы сярод прычын смяротнасці — анкалагічныя захворванні — 29 выпадкаў, на трэцім — дэгенерацыя галаўнога мозгу — 16.
Жыхары раёна ў працаздольным узросце паміраюць часцей за ўсё па прычыне анкалагічных захворванняў — 14 выпадкаў, а таксама з-за хранічнай недастатковасці кровазвароту і суіцыдаў.
Зыходзячы з аналізу статыстычных дадзеных, выходзіць, што сярод пацыентаў з анкалогіяй шмат выпадкаў захворвання на рак лёгкіх і прастаты, а значыць, і тут — у групе рызыкі мужчыны. Да таго ж, сярод загінуўшых у выніку суіцыдаў — таксама прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва. У адрозненні ад жанчын, якія ў асноўным здзяйсняюць так званыя паказальныя суіцыды праз атручванне альбо парэзы, якія, на шчасце, заканчваюцца захаваннем жыцця, мужчыны выбіраюць больш “надзейны” спосаб звесці лікі з жыццём —
павешанне, калі ў медыкаў мінімум шанцаў выратаваць чалавека.
Па дадзеных, прыведзеных урачом-псіхіятрам райбальніцы Таццянай Цімафеевай, сёлета ўчынена 11 суіцыдаў. Сярод самагубцаў — 9 чалавек працаздольнага ўзросту, 6 з якіх нідзе не працавалі, 2 — пенсіянеры. Сярод прычын, падштурхнуўшых жыхароў раёна на гэты крок, — у асноўным непаразуменне з членамі сям’і і сацыяльна-бытавая неўладкаванасць. Усе павешаныя працаздольнага ўзросту на момант учынення самагубства былі нецвярозымі.
Падчас абмеркавання сітуацыі з суіцыдамі на Кіраўшчыне, Таццяна Бяляўская абагульніла, што ў гэтым пытанні — адзін у полі не воін — супрацоўнікам райбальніцы, псіхолагам і іншым зацікаўленым структурам, у тым ліку рэлігійным арганізацыям, варта наладзіць цеснае ўзаемадзеянне паміж сабой з мэтай вылучэння групы людзей, схільных да самагубства, і наладжваць з кожным такім чалавекам індывідуальную работу, далучаючы да гэтага членаў сем’яў, сяброў і знаёмых. Варта дакладна адслежваць паводзіны такіх людзей у соцыуме, асаблівую ўвагу звяртаць на дзяцей, кантраляваць іх зносіны ў Інтэрнэт-асяроддзі.
Жанна Афонькіна, падводзячы вынікі аналізу дадзеных, зрабіла вывад, што ў адыходзячым годзе дэмаграфічная сітуацыя ў нашым раёне характарызуецца ростам агульнай смяротнасці і стабілізацыяй смяротнасці ў працаздольным узросце. 45% ад памёршых — асобы старэй за 80 гадоў, па прычыне старасці. У бягучым годзе памерла трое жыхароў раёна ва ўзросце старэй за 100 гадоў.
Падчас пасяджэння былі таксама заслуханы старшыня Дабаснянскага сельвыканкама Галіна Шчур і ўпраўляючы справамі Любоніцкага сельскага Савета дэпутатаў Святлана Мелех наконт узаемадзеяння гэтых сельвыканкамаў з установамі культуры, адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, аховы здароўя па арганізацыі культурнай дзейнасці, адпачынку і здаровага ладу жыцця.
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Актуально

Член Совета Республики Александр Багель проведёт прямую телефонную линию

29 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

 Сегодня на протяжении дня творческие коллективы региона, юные артисты радуют посетителей избирательных участков Кировского района концертными программами.

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Семья кировчан Садовниковых – проголосовала за мирную и процветающую Беларусь

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Свой выбор за красивую и мирную страну, за процветание Родины сделала и семья Петра Дрозда, тракториста-машиниста ОАО «Кировский райагропромтехснаб».

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

 На Кировском участке для голосования №3, который размещается на базе Средней школы №2 г.Кировска имени К.П.Орловского, работает выездная торговля Кировского райпо.

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Татьяна Комар-Москалёва вместе с мужем пришли на избирательный участок №2, чтобы сохранить и приумножить те достижения, которые произошли в Беларуси за три прошедших десятилетия.

26 января 2025
Читать новость

Рекомендуем