Паляўнічы сезон адкрываецца на Кіраўшчыне
Асенне-зімовы сезон палявання на пушныя віды жывёлы адкрываецца ў Беларусі 5 лістапада, і працягнецца ён 29 студзеня 2017 года.
Сезон традыцыйна лічыцца адным з самых масавых сярод паляўнічых, паколькі пушная дзічына карыстаецца вялікай папулярнасцю. У гэты перыяд дазваляецца здабываць зайца (русака і беляка), лісіцу, вавёрку, янотападобную сабаку, куніцу (лясную і каменную), амерыканскую норку, ляснога тхара, андатру. Паляваць можна ў светлы час сутак на жывёлу любога пола і ўзросту па панядзелках, аўторках, суботах і нядзелях, а таксама ў святочныя дні.
Дазволеныя спосабы палявання на зайца — ружэйны з падыходу, з засады, бяззбройны. Дапускаецца прымяненне гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных дробам, паляўнічых сабак усіх парод. Апошнія павінны быць зарэгістраваны ва ўстаноўненым парадку. На белку, куніцу (лясную і каменную), амерыканскую норку, андатру, ляснога тхара можна паляваць з прымяненнем ружэйнага спосабу з падыходам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, а таксама бяззбройнага.
Варта таксама нагадаць аматарам палявання аб забароне нашэння кулі альбо карцечы дыяметрам звыш 5 мм.
Дзмітрый ДЗМІТРАНОК, дырэктар РАС РДАА “БТПР”