Снег ляжыць – бяда адна, снег сышоў – бяда другая…

Кожную вясну пасля таго, як растане снег, то там, то сям высоўваюцца “падснежнікі”. Гэтыя “кветкі” робяць аблічча нашага горада зусім непрыглядным. Адкуль жа ўзялося смецце? Такім пытаннем можна задавацца доўга, толькі справе гэта не дапаможа. Проста патрэбна хутчэй прыбрацца…
Новыя прыгожыя магазіны па вуліцы Пушкінскай карыстаюцца попытам у кіраўчан. Галоўнае, каб прылягаючая тэрыторыя не адпудзіла іх. Відаць, гаспадары забылі, што прыбіраць патрэбна па пярыметру будынка, а не толькі перад уваходам у яго.
Усе мы хочам бачыць наш горад прыгожым, чыстым і камфортным! А для гэтага патрэбна і дастаткова прыбрацца пасля зімы і падтрымліваць чысціню і парадак штодня.
Галіна РУСЕЦКАЯ.