Сям’я для дзяцей

У рамках акцыі «Рабі правільны выбар» у раённым Доме культуры адбылася сустрэча суб’ектаў прафілактыкі сямейнага недабрабыту з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і дзецьмі іншых падуліковых катэгорый.


Сустрэча была арганізавана камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама і складалася з некалькіх блокаў. У адным з іх прайшоў бацькоўскі сход па пытаннях бяспекі дзяцей падчас зімовых канікулаў і навагодніх святаў, прафілактыкі шкодных звычак. Намеснік начальніка РАНС Вячаслаў Сідараў, начальнік ІСН РАУС Андрэй Літвінка і інспектар АДАІ РАУС Аляксандр Стэльмакоў нагадалі бацькам аб неабходнасці кантраляваць вольны час сваіх дзяцей, растлумачылі важнасць захавання правілаў паводзін на вуліцы, у грамадскіх месцах і дома. Асаблівую ўвагу надалі правільнаму выкарыстанню піратэхнічных вырабаў, паколькі яны ўяўляюць асаблівую небяспеку. Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Каранкевіч падкрэсліла, што размова з бацькамі прайшла ў фармаце жывога дыялогу: «Не менш важнай для іх стала тэма бяспекі дарожнага руху. Шмат пытанняў задавалі інспектару АДАІ аб флікерах, асветленасці вуліц, адказнасці за парушэнне ПДР. Вядома, мы нагадалі дарослым аб неабходнасці весці здаровы лад жыцця, прапанавалі метады выхавання, накіраваныя на фарміраванне ў дзяцей правільных і карысных звычак».


У гэты ж час у дзіцячай бібліятэцы для дзяцей праходзіла забаўляльная праграма «Чароўная шкатулка зімы». Супрацоўнікі сеткі бібліятэк у гульнявой форме расказалі рабятам пра навагоднія традыцыі, падзяліліся ідэямі, як сустрэць і весела правесці святы.
Пасля бацькі і дзеці былі запррганы да ўдзелу ў сумеснай спартыўна-забаўляльнай праграме «Навагоднія сустрэчы», якую правялі супрацоўнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна. Гульні, конкурсы і віктарыны напоўнілі сэрцы чароўным чаканнем Новага года.
У завяршэнні мерапрыемства ўсе сабраліся за кубачкам гарбаты з пачастункамі, каб па дзяліцца ўражаннямі.
«Галоўны вынік гэтага мерапрыемства – тое, што нам удалося падарыць радасць, аб’яднаць дарослых і дзяцей атмасферай свята, паказаць, як выдатна можна разам праводзіць вольны час, –
падзялілася меркаваннем Наталля Каранкевіч. – Бацькі дзякавалі за прадастаўленую інфармацыю і адзначылі значнасць такіх мерапрыемстваў для павышэння ўзроўню іх дасведчанасці і адказнасці. І гэта таксама важна.
Мы працягваем працу па падтрымцы сем’яў, якія апынуліся ў цяжкім жыццё-
вым становішчы, і заклікаем усіх бацькоў надаваць больш увагі выхаванню
і абароне сваіх дзяцей».
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.