Юбілей раёна

Юбілей раёна

Калі зара…


Калі зара калінаю даспелай
Пранесла па зямлі колер барвовы,
Узняўся ранак і паходкай цвёрдай, смелай
Увайшоў у дзень чарговы светлы, новы.
Працоўны дзень без зменаў, што істотна,
У раёне спраў сваіх прадоўжыцца паход,
Каб плён у руках не стаў самотай слотнай,
І захаваліся здабыткі за шмат год.
Раён спраўляе юбілейную нагоду,
І віншаванні з усіх бакоў гучаць…
Усе мы ад зямелькі нашай родам,
Адпачываць умеем, працаваць.
Не зблытаецца рытм жыцця ні на імгненне
Ні ў спелым леце, ні ў час зімовы…
Краіна ведае пра кіраўчан здзяйсненні,
Для росту створаны належныя ўмовы.
Няхай жа зорамі нябёсы заўжды ззяюць,
Снапы на гербе ўплятаюцца ў вянок…
І ўдзячны мы бацькам за ўсё, што маем,
Наш Кіраўскі раён для кожнага – выток.
Тут сонца прамяні і ціхі ветру пошчак,
І светлы дзень над роднаю зямлёй…
Шчыруем на палетках, у лесе, плошчы,
І неўміручы след тут пакідаем свой.

Кіраўшчыне


З маленькіх сцяжынак, дарог і паўстанкаў
Заўсёды я буду вяртацца сюды –
У родны кут да матулі, на дзедавы ганак,
Назаўжды засталіся дзе продкаў сляды.
Палеткаў абшары паглядам акіну,
Колькі сцежак наўкола давялося прайсці!
Пастаю над Алой у акружэнні ўспамінаў
Аб мінулым, цяперашнім нашым жыцці.
Аб вайне ўзгадаю расповяды сведкаў,
Што жылі ў віхуры страшэнных падзей…
Хатынскія сёстры – Боркі, Пясцова –
Боль, абпалены тою жахлівай вайной…
Тут набатам гучаць пранікнёныя словы,
Словы ў памяць ахвяраў краіны маёй.
…З руінаў узнімаліся вёскі, пасёлкі,
Працай людскою квітнелі сады…
І зорак сузор’і гараць, і вясёлкі
Над родным раёнам… Такім маладым!
Здараецца, успыхне калісьці маланка
За цяжкай завесаю шэрай імжы…
Узгадаюцца словы старой кіраўчанкі:
“Шануй свой куток і яго беражы!”
Павекі закрыю і перад вачыма –
То Жыліцкі парк, то святло з Чыгірынкі…
Кіраўскі край! Малая Айчына! –
Улюбёны ў цябе да апошняй сцяжынкі.
Любонічы, Добасна,.. іншыя вёскі.
Здаецца, звычайныя, але надзіва
Заўсёды іх назвы гучаць адгалоскам,
Нібы светлячкі ў світаначках росных,
У сэрцы, улюбёным у малую радзіму.
Табе, мой раён, прысвячаю я словы,
Калі сустракаеш сваю гадавіну –
Зямля нашых продкаў – сэнс і аснова,
Заўжды будзеш роднай, любімай, адзінай!

Адданасць сэрца


Заўсёды з той зямлёю сэрцам і душою,
Дзе я нарадзіўся, дзе бацькоўскі дом.
І ціша раніц росных красою незямною
Страчае на світанні ззяннем за акном.
Пяюць аб родным краі птушкі галасістыя,
І свежае паветра бы лекар ад нядуг.
Абшары ўпрыгожваюць спрэс лугі квяцістыя,
Захоплівае ліпы пах духмяны дух.
Блішчаць, як аксаміт, расой буйняцца ўсходы,
У колер казачны з нябёсамі зліваюцца…
Тут усё маё, бо я адсюль жа родам –
Тут з Добасны мае вытокі пачынаюцца.
І чым глыбей падумаеш, і пільна паглядзіш,
Адзначыш усе свае свядомыя памкненні,
Адчуеш пульс зямлі сваёй, у думках паляціш
У гэтыя цудоўныя імгненні.
Мой родны кут! Зямля мая адзіная!
Няма за Кіраўшчыну даражэй старонкі!
Як дажыву да скону тут і песняй лебядзінаю
Адданасць сэрца захаваю да канца, да донца.

Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ.

Последние новости

Юбилей района

Кочеричи (Поповщина). Страницы истории

8 апреля 2025
Читать новость
Общество

Они просто другие…

8 апреля 2025
Читать новость
Акция!

В рамках Единого дня открытых дверей

8 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Мир профессий

8 апреля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Трагические выходные

8 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Контролируем давление – продлеваем жизнь

8 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем