З прыбаўленнем, Кіраўшчына!

У апошні месяц восені сімвал нованароджанага дзіцяці — бусляня завітаў у 17 сем’яў нашага раёна.
Першым дзіцяці ў сям’і стала дачушка Кацярыны Міхнёнак з Мышкавіч.
У Ірыны Ціханавец з Кіраўска нарадзіўся першынец-сынок.
Па другім дзіцяці-хлопчыку з’явілася ў сем’ях Алены Цітарэнка і Вікторыі Сцепаненка з Кіраўска, Святланы Шаболда са Стаек, Кацярыны Раманавай з Барсукоў.
У кіраўчанак Людмілы Кушняровай, Кацярыны Галіцкай, Таццяны Кузьміной і Вольгі Данцовай з Чыгірынкі другімі дзецьмі ў сем’ях сталі дачушкі.
Сем’і Марыны Медвядзёвай з Мышкавіч і Юліі Гукавай з Кіраўска сталі мнагадзетнымі дзякуючы нарадзіўшымся ў першай — дачушкі, у другой — сыночку. У Яўгеніі Жданавай са Скрыпліцы, Наталлі Марцючэнка з Кіраўска, Таццяны Печань з Баравіцы чацвёртымі дзецьмі ў сем’ях сталі хлопчыкі, у Ірыны Казека з Кострыч — дачушка. У Любові Няхлебавай з Падрэчча нарадзіўшаяся дзяўчынка стала пятым дзіцяці ў сям’і.
У апошні месяц мінулага года прыемная падзея — нараджэнне дзіцяці — адбылася ў 16 сем’ях раёна.
Упершыню сталі матулямі, нарадзіўшы хлопчыкаў, Анастасія Кейзік з П.Слабады, Аліна Аўсянікава з Барчыц, Вольга Калянчук з Сяргеевіч, кіраўчанкі Святлана Салавей, Віталіна Мельнік і Ганна Куцапалава. Дачушкі-першынцы нарадзіліся ў сем’ях Лідзіі Быкавай з Валосавіч і Наталлі Каляснёвай з Лёўкавіч.
Па другім дзіцяці-дзяўчынцы нарадзілася ў сем’ях Зоі Несцяровіч з Мышкавіч, Вольгі Драко з Валосавіч, Вікторыі Шакаравай з Кіраўска.
У Валянціны Дамарод з Паўлавіч і Анастасіі Швайко з Баравіцы другімі дзецьмі ў сем’ях сталі сыночкі.
Сапраўдным навагоднім падарункам стаў для сям’і Анастасіі Цыбульскай з Чыгірынкі нарадзіўшыйся 31 снежня сынок, яго плануюць назваць Станіславам.
Сям’я Марыі Князевай з Кіраўска стала мнагадзетнай дзякуючы нарадзіўшамуся сыночку. У Інэсы Аўсянік са Скрыпліцы дачушка стала пятым дзіцяці ў сям’і.
Віншуем усіх матуль і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!