Задаволеныя пакупнікі – лепшая ацэнка работы

Задаволеныя пакупнікі – лепшая ацэнка работы

На гандлёвых паліцах разнастайны асартымент тавараў, а на вуснах прадаўца – прыемная ўсмешка, менавіта так сустракае пакупнікоў прадавец 5 разраду магазіна нехарчовых тавараў “Родны кут” Кіраўскага райспажыўтаварыства Святлана Грыцкевіч.

У сваёй прафесіі Святлана Уладзіміраўна амаль 20 гадоў. У свой час яна, ураджэнка Асіповіч, атрымала прафесію прадаўца ў Кіраўскім ліцэі №15, затым – навучалася ў Жыліцкім сельгаскаледжы, меркавала стаць агароднікам, але дзіцячая мара перасіліла, і Святлана Грыцкевіч прыйшла працаваць у спажыў­кааперацыю. Менавіта тут, на Кіраўшчыне, знайшла сваё каханне і стварыла сям’ю.

Па словах жанчыны, сваю прафесію яна вельмі любіць, а таму не лічыць яе складанай. Яна заўсёды імкнецца дапамагчы пакупнікам, бо ў аддзеле будаўнічых матэрыялаў, дзе 7 гадоў працуе Святлана Уладзіміраўна, шырокі выбар разнастайных тавараў і іх вытворцаў, а таму і пытанняў у грамадзян шмат. З усмешкай жанчына адзначыла, што добра разбірацца ў розных відах будаўнічых матэрыялаў дапамагло будаўніцтва з мужам уласнага дома.

Нягледзячы на значны вопыт работы, Святлана Грыцкевіч ніколі не спыняецца на дасягнутым, пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень. Вось і сёлета прымала ўдзел у XXXIV абласным конкурсе прафесійнага майстэрства “Лепшы па прафесіі” сярод прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў спажывецкай кааперацыі вобласці, дзе заняла ганаровае трэцяе месца.

– Прадавец, гэта не толькі чалавек, які прапаноўвае тавар, але і псіхолаг, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна. – Асабіста я заўсёды імкнуся даць карысную параду з выбарам будаўнічых тавараў, і вельмі радуюся, калі пакупнік вяртаецца ў наш магазін і выказвае падзяку за набытыя рэчы. Гэта лепшая ўзнагарода для прадстаўнікоў нашай прафесіі.

Па словах Святланы Грыцкевіч, у сезон тавары ў іх магазіне разыходзяцца хутка, таму прадаўцы заўсёды імкнуцца, каб паліцы не пуставалі і ў пакупнікоў быў выбар і па якасці, і па кошце.
Святлана Уладзіміраўна лічыць, што калі да людзей ставіцца з увагай і лагоднасцю, тое ж і ў адказ атрымаеш.

Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

За здоровый образ жизни

Марафон по скандинавской ходьбе

5 октября 2024
Читать новость
Актуально

Торжественное собрание, посвященное Дню учителя, состоялось сегодня в Кировске

5 октября 2024
Читать новость
Образование

Чтобы помнили…

5 октября 2024
Читать новость
Актуально

Творческая группа сериала РАДАР запускает в аг. Мышковичах съемки многосерийного фильма

4 октября 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Кировчане вернулись с победой

4 октября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня на сцене районного Дома культуры впервые прошёл районный конкурс «Супер бабушка-2024»

4 октября 2024
Читать новость