Зіма, як заўсёды, прыйшла нечакана…

Кажуць, цяжкасці аб’ядноўваюць. На жаль, не ўсіх… Замест таго, каб усім разам наваліцца на такі жаданы і адначасова непатрэбны ў такой колькасці снег, шукаем крайніх.
Неабходна адзначыць, што камунальнікі «ўборачную» першага снегу вядуць вельмі актыўна, хоць і не зусім спраўляюцца. Дарогі і тратуары пачышчаны (там, дзе не перашкаджаюць аўтамабілі, пакінутыя на дарогах на зімоўку (фота 1)), пасыпаны саляна-пясчанай сумессю. А калі б яшчэ жыхары шматпавярховак уключыліся ва “ўборачную”… Наш горад выглядаў бы яшчэ прыгажэй, ды і самім кіраўчанам было б зручней выходзіць з пад’езда, “бардзюр” не перашкаджаў бы (фота 2).
Спраўляюцца ж гаспадары прыватных дамоў кожную раніцу рабіць сабе дарогу (фота 3).
Паважаныя кіраўчане! Да нас прыйшла сапраўдная зіма! Упэўнена, нікому не пашкодзіць сярэдняя фізічная нагрузка, свежае паветра і добры настрой! Таму вы з задавальненнем возьмеце снегаўборачныя лапаты і будзеце своечасова ачышчаць ад лішкаў снегу прылягаючыя да вашых дамоў тэрыторыі.
Галіна РУСЕЦКАЯ.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен»