Зрабіць запас кіраўчанам дазваляюць восеньскія кірмашы

Зрабіць запас кіраўчанам дазваляюць восеньскія кірмашы

У мінулую суботу ў Кіраўску прайшоў чарговы восеньскі кірмаш па продажу сельскагаспадарчай прадукцыі.

Сонечнае надвор’е пасадзейнічала таму, што ўжо з самага пачатку работы кірмашу тут сабралася нямала кіраўчан і гасцей горада.

Сельгасарганізацыі раёна, райспажыўтаварыства, прыватныя гандляры прапанавалі пакупнікам самую разнастайную прадукцыю: збожжа, бульбу, капусту, моркву, цыбулю, буракі, жывую рыбу, журавіны. На радасць садаводам быў выбар саджанцаў яблынь, маліны, клубніц, кветак.
Самым хадавым таварам па-ранейшаму было зерне: кіраўчане набывалі адразу па некалькі мяхоў, грузілі іх у аўтамабілі, на веласіпеды. Пры жаданні можна было зрабіць заяўку на дастаўку ў райспажыўтаварыстве.

Шматлюдна было каля гандлёвага месца райспажыўтаварыства: агародніна тут разыходзілася “на ўра”. Яшчэ адным папулярным таварам была жывая рыба, якую прапанавала ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Набыць гэты карысны для арганізма прадукт змаглі ўсе жадаючыя.
Увогуле ж за два папярэднія кірмашы кіраўчане закупілі прадукцыі на 7,2 тыс. руб. Калі паглядзець у разрэзе групы тавараў, то бульбы купілі больш за 1 т, морквы – каля 350 кг, буракоў – 200 кг, яблык – 600 кг, рыбы – 300 кг. У лідарах, як, дарэчы, і штогод – зерне, якога было прададзена сельгасарганізацыямі раёна больш за 9 т.
Па водгуках кіраўчан, правядзенне восеньскіх кірмашоў – гэта цудоўная магчымасць у адным месцы набыць неабходную прадукцыю, прычым, можна выбраць і па кошце, і па якасці.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ
і Наталлі ХАДАКОВАЙ.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Духовность

21 сентября – Рождество Пресвятой Богородицы

20 сентября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

В районе состоялось выездное совещание с участием первого заместителя председателя Могилёвского облисполкома Сергея Савицкого и председателя Кировского райисполкома Галины Слабодниковой

20 сентября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

20 сентября 2024
Читать новость
Общество

В Кировском районе проходит инфо-акция “Делай правильный выбор” для учащихся и студентов учреждений образования

19 сентября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 сентября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Об опасности и безопасности

18 сентября 2024
Читать новость