Кіраўскія школьнікі прынялі ўдзел у занальнай сустрэчы з прадстаўнікамі вайсковай часці
Падчас асенніх канікулаў на базе вайсковай часці 96869 (147 зенітнага ракетнага палка) у Бабруйску адбылася занальная сустрэча прадстаўнікоў вайсковай часці з вучнямі IX-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці. Аб гэтым рассказаў настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Сярэдняй школы № 2 г.Кіраўска імя К.П.Арлоўскага Сяргей САДОЎНІКАЎ.
Удзел у сустрэчы прынялі каманды вучняў г. Бабруйска, Бабруйскага, Клічаўскага, Кіраўскага і Глускага раёнаў. Каманда Кіраўскага раёна была прадстаўлена вучнямі абедзвюх гарадскіх школ. Перад сабраўшыміся выступілі кінолагі Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Падчас інтэрактыўнай экскурсіі па аб’ектах ваеннага гарадка рабяты наведалі музей вайсковай часці, вучэбны корпус 147 зенітнага ракетнага палка, выставу ваеннай тэхнікі. Асабліва захапіла ўдзельнікаў сустрэчы ваенна-спартыўная квэст-гульня, якая ўключала ў сябе конкурс па страявой падрыхтоўцы, зборку-разборку аўтамата АК-74, кіданне вучэбных гранат на далёкасць, элементы паласы перашкод, інтэлектуальны квіз “Здарылася гэта ў дні Вялікай Айчыннай вайны”. Па выніках ваенна-спартыўных спаборніцтваў кіраўчане занялі ганаровае другое месца, уступіўшы толькі бабруйчанам.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць нашым вучням замацоўваць атрыманыя ў школе веды, рыхтавацца да самастойнага жыцця, да службы ў арміі.