“Паміж Польшчай і Расіяй — полька беларуская…”

“Паміж Польшчай і Расіяй — полька беларуская…”

dav

Прывіццё любові да сваёй малой ра­дзімы, таго найпрыгажэйшага куточка, дзе нарадзіўся, вырас, атрымаў першыя жыццёвыя ўрокі, пачынаецца менавіта з дзяцінства. Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі грамадзянін, павінен ведаць родную мову, культурную спадчыну свайго народа, гераічнае мінулае сваёй краіны, бо гэта — нашы карані, нашы вытокі.

Сродкамі выхавання любові да Радзімы ў дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляюцца мастацкае слова, музыка, мастацтва, традыцыі, гістарычныя веды, таму што яны дапамагаюць рабятам эмацыянальна ўспрымаць навакольнае асяроддзе. 

У нашай дашкольнай установе адукацыі прашоў фестываль “Танцы беларускія”.
Давайце ўспомнім: як танцавалі раней беларусы? Давайце задумаемся: як цяпер танцуем мы? І падумаем: а як будуць танцаваць нашы дзеці з цягам часу? Есць над чым задумацца! Згодныя?
Маленькі чалавечак: толькі-толькі навучыўся стаяць, хадзіць — а ўжо, пачуўшы музыку, прысядае, кружыцца, пляскае у далоні – просіць душа танца!
Стаць у круг, адчуць далонню сябра — адзінства эмоцый, перажыванняў, жаданняў. Многія народныя гульні пабудаванны на гэтых рухах. А яшчэ без карагодных танцаў не абыходзіцца ні адзін абрад.
Першыя ўдзельнікі нашага фестывалю — выхаванцы першай малодшай групы — з беларускім танцам “У карагодзе мы былі” падарылі ўсім прысутным цудоўны настрой.
Дзеці дзвюх малодшых груп парадавалі нас яшчэ адным танцам — “Вясёлы абцасік”.
Растуць дзеці, рухі іх становяцца больш дакладнымі і спрытнымі, а танцавальныя фігуры — больш складанымі і разнастайнымі. У выкананні рабят з сярэдніх груп усе ўбачылі танцавальна-гульнявую кампазіцыю “Юрачка ”.
Ёсць у беларусаў адзін асаблівы танец, пра які нават песня складзена: «паміж Польшчай і Расіяй — полька беларуская, між Літвой і Украінай — полька беларуская!» І танцуюць “Польку” і сталыя людзі, і юнакі, і дзеці. Выхаванцы старэйшых груп парадавалі гледачоў полькай “Весялухай”, а яшчэ старажытным беларускім танцам “Ой-ра”.
У нашай дашкольнай установе аказваюцца платныя адукацыйныя паслугі, сярод якіх — харэаграфія: дзеці, якія навучаюцца ёй, падарылі гасцям беларускі народны танец “Лявоніха” .
Таленавітых дзяцей выхоўваюць таленавітыя педагогі: і праўда, каб вучыць — трэба самому ўмець. А мы і ўмеем! Глядзелі і здзіўляліся: у выканнанні педагогаў — полька “Крутуха”.
На жаль, прыйшоў час заканчваць фестываль, усе — і дзеці, і выхавальнікі, і госці — закружыліся ў танцы, настрой быў цудоўны.
Мяняюцца часы, мяняецца мода, і моладзь
сёння танчыць зусім па-іншаму. А давайце мы з вамі проста будзем помніць старажытныя народныя танцы, танцаваць іх і дзецям паказваць — вучыць таму, чаму нас навучылі. Берагчы тую культурную спадчыну, што нам перадалі нашы продкі, і перадаць яе нашым дзецям. І побач з сучаснымі рытмамі няхай гучыць і народная музыка.
Таццяна ГАЎРЫЛЕНКА, музычны кіраўнік ясляў-садка “Вясёлка” аг.Мышкавічы.

 

Последние новости

Прямая линия

Прямая телефонная линия

24 ноября 2024
Читать новость
Образование

Уроки патриотизма для взрослых

23 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем