В д.Борки прошел митинг-реквием памяти жителей, погибших в годы Великой Отечественной войны

В д.Борки прошел митинг-реквием памяти жителей, погибших в годы Великой Отечественной войны

Бор-4

Бор-2

Бор-3

Бор-5

Бор-6

Бор-7

Бор-8

Бор-9

Бор-10

Бор-11

Бор-1

Бор-12

Бор-13

Бор-14

Па традыцыі, штогод у апошнюю нядзелю жніўня ў Борках праходзіць Дзень памяці. У мінулую нядзелю да мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в.Боркі прыйшлі мясцовыя жыхары, прыехалі іх родныя і блізкія, кіраўніцтва раёна, ветэраны вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў, сельвыканкамаў, грамадскіх аб’яднанняў, духавенства, моладзь, ганаровыя госці, каб прыняць удзел у мітынгу-рэквіеме “Памяць сэрца — боль душы” і ўшанаваць памяць ахвяр фашызму.

Літаральна кожны жыхар Кіраўшчыны ведае, што самая крывавая трагедыя ў гісторыі нашага раёна падчас Вялікай Айчыннай вайны адбылася 15 чэрвеня 1942 года ў в.Боркі і шасці прылягаючых да яе пасёлкаў: на працягу аднаго дня фашысцкімі карнікамі было расстраляна і спалена жывымі 1800 мірных жыхароў.

Удзел у мітынгу-рэквіеме прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Іван Барташэвіч. Сярод ганаровых гасцей — пісьменнік, публіцыст, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Аляксандр Казека, старшыня абласнога аддзялення беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў камітэта дзяржбяспекі “Гонар” Сяргей Багдановіч, настаяцель Свята-Пакроўскага храма г.Кіраўска пратаіерэй Дзмітрый Первій, ветэран працы, былы вязень фашысцкага канцлагера Рыгор Каган, ураджэнец Борак, у сям’і якога ў дзень трагедыі загінула шмат родных і блізкіх Алег Сакадынец.

Звяртаючыся да прысутных, Галіна Слабоднікава адзначыла, што памяць аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны застаецца незагойнай ранай у сэрцы кожнага беларуса. Менавіта Беларусь першай прыняла на сябе ўдар фашысцкіх акупантаў і стала жывым шчытом на іх шляху. Ворагу супрацьстаялі армія і народ, якія мужна абаранялі сваю Радзіму. Ужо восенню 1941 г. ад рук фашысцкіх захопнікаў загінула больш за 150 жыхароў Любоніцкага сельсавета. 11 чэрвеня 1942 карнікі ўчынілі расправу над жыхарамі Казуліч, дзе загінула 318 чалавек. У Кострыцкай Слабодцы былі растраляны 137 мірных жыхароў, каля 200 загініўшых — з вёсак Уласавічы, Морхавічы, Любонічы, Курганы і іншых. Старшыня райсавета нагадала, што карная аперацыя па знішчэнні мірнага насельніцтва, праведзеная 15 чэрвеня 1942 года ў Борках спецбатальёнам пад камандаваннем штурмбанфюрэра СС Дырлевангера, была адной з буйнейшых, накіраваных супраць мірнага насельніцтва ў гады вайны на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі Еўропы. Прайшло 75 гадоў з дня крывавай трагедыі в.Боркі, але падзеі таго дня назаўсёды засталіся ў памяці нашчадкаў.

Сучаснае пакаленне абавязана захаваць галоўныя здабыткі нашай краіны — свабоду і незалежнасць, каб героі-вызваліцелі ганарыліся поспехамі беларусаў, як дастойнымі прадаўжальнікамі сваіх заваёў. Слаўныя працоўныя традыцыі кіраўчан у пасляваенныя гады праславілі наш раён далёка за межамі краіны. Прыемна, што і сёння Кіраўшчына працягвае ўтрымліваць лідзіруючыя пазіцыі па многіх накірунках дзейнасці.

Старшыня райсавета звярнулася да моладзі: “ Вы жывяце ў мірны час і павінны цаніць гэта. Таму сёння ваш святы абавязак — не дапусціць у нашым грамадстве тэрору і насілля і ўзяць на сябе сваю долю адказнасці за забеспячэнне бяспекі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Мы верым, што гісторыю аб падзеях, адбыўшыхся на гэтай зямлі, на стагоддзі, з пакалення ў пакаленне захаваюць нашы патомкі!”

Як адзначыў старшыня абласнога аддзялення Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў камітэта дзяржбяспекі “Гонар” Сяргей Багдановіч, і дагэтуль не паддаецца разуменню тое, што на нашай зямлі ўчынялі нямецка-фашысцкія захопнікі: гінулі ні ў чым не вінаватыя людзі, якія вырошчвалі хлеб, гадавалі дзяцей, марылі аб светлай будучыні… Адразу пасля вызвалення Магілёва супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі правялі значную работу па пошуку і прыцягненні да адказнасці памагатых немцам, іх прыспешнікаў. На жаль, адзначыў Сяргей Багдановіч, і зараз некаторымі асобамі прадпрымаюцца спробы перапісаць гісторыю: у нашай краіне гэтаму не бываць, мы ніколі не забудзем тых жудасных трагедый, якія прынёс нашаму народу фашызм.

Да прысутных звярнуўся ветэран працы Рыгор Каган, які адзначыў, што на гэтай, абпаленай вайной часцінцы беларускай зямлі, асабліва востра адчуваеш і глыбока разумееш, якой дарагой цаной была заваявана наша Перамога: “Аддаючы даніну павагі загінуўшым, мы — пакаленне, зведаўшае жахі вайны — свята верым, што гісторыю аб подзвігу, пакутах і жыццёвай сіле беларускага народа назаўсёды, з пакалення ў пакаленне захаваюць нашы патомкі”.

Ад прадстаўнікоў маладога пакалення слова трымала вучаніца 8 класа СШ №1 Дар’я Ананіч: “Я заклікаю: помніце аб тых, хто любіў жыццё, але не дажыў, не дакахаў, не дабудаваў, не дамарыў. Тое, што адбылося ў Борках, Хатыні і дзесятках іншых беларускіх вёсак, пякучым агнём трывожыць нашы сэрцы, абавязвае нас быць больш моцнымі, мудрымі і цярплівымі, каб увасобіць у жыццё ўсё тое самае лепшае, што не збылося, і разам з горкім дымам пайшло ў неба і ахутала зямлю. Мы, маладое пакаленне, будзем памятаць аб бязвінных ахвярах ваенных трагедый і берагчы мір, любіць і ўвасабляць у жыццё мары аб шчасці!”.

… Гучыць музыка, ад якой замірае сэрца, на імправізаваную сцэну выходзяць дарослыя і дзеці, якія ўвасобілі вобраз жыхароў Борак, калі яны зразумелі: гэта апошнія хвіліны іх жыцця…

Памяць загінуўшых жыхароў вёскі Боркі і іншых населеных пунктаў Магілёўскай вобласці была ўшанавана мінутай маўчання. Да Сцяны памяці і брацкай магілы былі ўскладзены памінальныя вянкі, жывыя кветкі.

Настаяцель Свята-Пакроўскага храма пратаіерэй Дзмітрый Первій правёў жалобную заўпакойную ліцію па спаленых жыхарах, а потым — памінальную службу ў капліцы ў гонар іконы Божай маці “Взыскание погибших”. Тут былі запалены свечы за спакой душ людзей, загінуўшых на гэтай зямлі.

Кіраўчане і мясцовыя жыхары ў чарговы раз са шчырым пачуццём глыбокага смутку выканалі свой святы абавязак. Гісторыя Кіраўшчыны павінна захаваць жалобную памяць аб страшнай трагедыі, у імя жыцця будучага пакалення.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Прямая линия

Прямая телефонная линия

24 ноября 2024
Читать новость
Образование

Уроки патриотизма для взрослых

23 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем