Выстава да Дня Канстытуцыі размешчана ў дзіцячай бібліятэцы Кіраўска
“Беларусь — краіна маёй будучыні”— пад такой назвай у дзіцячай бібліятэцы размешчана выстава, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Матэрыялы, прадстаўленыя на ёй, даюць магчымасць наведвальнікам пазнаёміцца з шырокім дыяпазонам літаратуры па гісторыі беларускай дзяржаўнасці: тэкстамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кнігамі, прысвечанымі дзяржаўнай сімволікі краіны і гісторыі стварэння Канстытуцыі і інш.
Юныя кіраўчане з задавальненнем наведваюць выставу, знаёмяцца з яе экспанатамі. Днямі завіталі ў бібліятэку вучні гімназіі і СШ №1 Анастасія Бураўская, Эвеліна Костка і Юлія Белаглазава. Дзяўчаты папоўнілі свой багаж ведаў аб гісторыі стварэння Асноўнага Закона дзяржавы, даведаліся аб прававых шляхах сучаснага развіцця краіны.