За радком Паслання Прэзідэнта

— У сваім Пасланні Прэзідэнт краіны адзначыў, што нягледзячы ні на якія эканамічныя цяжкасці, ні адна дзяржаўная сацыяльная праграма не будзе спынена. Не застануцца без падтрымкі ветэраны вайны і працы, грамадзяне, абараняўшыя Радзіму, падняўшыя з руін прамысловасць і сельскую гаспадарку. Будзе працягнута падтрымка сем’яў, малазабяспечаных і пажалых грамадзян, а таксама тых, хто страціў працаздольнасць.
Па словах Прэзідэнта, штогод колькасць маючых патрэбу ў дапамозе грамадзян толькі расце, задача ўрада краіны — падтрымаць гэтых людзей.
У дачыненні да людзей з абмежаванымі магчымасцямі прагучала меркаванне аб тым, што трэба стварыць для іх такія ўмовы, каб у далейшым інваліды маглі атрымліваць дастойную адукацыю і быць запатрабаванымі на рынку працы.
Падрабязна падчас выступлення Кіраўніка дзяржавы было разгледжана пытанне занятасці насельніцтва. У Беларусі актыўна ідзе працэс перапрафілявання стратных вытворчасцей. Адначасова арганізуюцца новыя. Пры гэтым галоўнае, па словах Прэзідэнта, захаваць высокакваліфікаваныя кадры.
Было адзначана, што сёння востра стаіць праблема занятасці грамадзян, якія маюць неканкурэнтаздольную прафесію альбо не маюць яе ўвогуле. Менавіта для іх прадугледжана браніраванне рабочых месцаў у розных арганізацыях, прыярытэтнае права яны маюць і пры накіраванні на абучэнне.
Прэзідэнтам раней было дадзена даручэнне да
1 мая прадаставіць магчымасць працаўладкавацца ўсім, хто ў гэтым мае патрэбу і хто жадае працаваць. У нашым раёне створана і дзейнічае камісія па працаўладкаванні не занятых у эканоміцы раёна грамадзян. Праводзяцца “Ярмарки вакансий”, падчас якіх кожны звярнуўшыйся атрымлівае інфармацыю аб маючыхся вакансіях, магчымасцях прайсці пераабучэнне ці заняцца прадпрымальніцкай альбо рамеснай дзейнасцю. Актыўна выкарыстоўваюцца і такія формы занятасці, як удзел беспрацоўных у аплачваемых грамадскіх работах.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, мэта Дэкрэта №3 — кожны павінен працаваць. Наша задача — дапамагчы грамадзянам працаўладкавацца.
— Менавіта пытанне развіцця беларускай культуры стала адной з тэм, якую Прэзідэнт закрануў у сваім Пасланні. Згодны, што нам, беларусам, неабходна шанаваць і вывучаць сваю родную мову, развіваць духоўную спадчыну краіны. Садзейнічае гэтаму і праводзімае штогадовае рэспубліканскае свята беларускай пісьменнасці. Сёлета яно пройдзе на старажытнай полацкай зямлі. І гэта сімвалічна: у бягучым годзе спаўняецца 500 год беларускаму кнігадрукаванню.
Наша прыгожая і міралюбівая краіна стала для многіх народаў гасцінным домам. І, як адзначыў Прэзідэнт, такая культурная і рэлігіёзная разнастайнасць служыць узаемнаму ўзбагачэнню.
Закрануў кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні і тэму падтрымкі адораных і таленавітых асоб, тых, хто сваім майстэрствам і работамі натхняе мільёны людзей і праслаўляе Беларусь.
Ёсць і ў нашым раёне сярод маладых людзей нямала таленавітых, ініцыятыўных. Нам трэба не проста заўважаць і падтрымліваць такіх юнакоў і дзяўчат, а развіваць у іх адказнасць, актыўнасць, лідарскія якасці. Гэтага патрабуюць і час, і задачы, якія стаяць перад нашай краінай, перад кожным рэгіёнам і сёння, і ў будучым.
— Штогод падчас Паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Прэзідэнт узнімае пытанне развіцця і дасягненняў галіны аховы здароўя. І гэта правільна: каштоўнасць любой дзяржавы — здаровая нацыя.
Беларуская медыцына не стаіць на месцы: створана эфектыўная сістэма аховы здароўя. Па якасці аказання медыцынскіх паслуг наша краіна выходзіць на лідзіруючыя пазіцыі ў свеце. У Беларусь прыязджаюць за якаснымі і высокакваліфікаванымі медпаслугамі з суседніх краін. Адзначаецца вельмі нізкая дзіцячая і мацярынская смяротнасць. Па гэтым паказчыку Беларусь знаходзіцца ў адным раду з самымі развітымі дзяржавамі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нельга выпускаць з віду пярвічнае звяно галіны, дзе яшчэ маюцца некаторыя праблемы. Напрыклад, абслугоўванне жыхароў вёсак, некаторых райцэнтраў. Таму Прэзідэнтам пастаўлена задача забяспечыць больш якасную ўрачэбную і сястрынскую дапамогу, актыўней укараняць перадавыя медыцынскія тэхналогіі, укамплектоўваць штаты ўстаноў аховы здароўя кваліфікаванымі медыцынскімі работнікамі. Хуткая медыцынская дапамога ўсюды, асабліва на вёсцы, павінна аказвацца аператыўна і ў поўным аб’ёме.