Час выйсці на лыжню!
Значная ўвага надаецца ў гімназіі г.Кіраўска спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце. Зараз, калі снежань адарыў шчодрымі снягамі, самы час выйсці на лыжню. Гэтую магчымасць і скарыстоўваюць вучні гімназіі разам са сваім выкладчыкам С.М.Садоўнікавым. На лыжні мароз не спалохае!