Дзякуй табе, Чыгірынка!

Дзякуй табе, Чыгірынка!

“Перш за ўсё, дзякуй табе, Чыгірынка, за тое, што ты заўсёды радуеш нас уловамі, выпрабоўваеш нас надвор’ем, але нязменна збіраеш нас разам!” — такія словы напісаў на форуме ў Інтэрнэце пераможца абласнога фестывалю “Аматар Masters” Аляксандр Півавараў. Чарговыя спаборніцтвы спартсменаў-прафе-сіяналаў па лоўлі рыбы фідэрам, а таксама першынство нашага раёна па лоўлі рыбы на паплавочную вуду і раённы турыстычны злёт адбыліся ў папярэднія выхадныя ля дамбы ГЭС Чыгірынскага вадасховішча. Сюды прыбылі каманды Магілёўскай вобласці, раёна, індывідуальныя ўдзельнікі.
Права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь у гонар адкрыцця спаборніцтваў было прадастаўлена майстару спорту, намесніку старшыні Беларускай федэрацыі рыбалоўнага спорту Канстанціну Ціханаву, флаг Кіраўскага раёна — прадстаўніку каманды СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, пераможцы першынства раёна 2012 года, Яўгену Пішчаліну.
Вітаючы прысутных, старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў адзначыў, што мерапрыемствы, якія традыцыйна праводзяцца на беразе гэтага цудоўнага вадаёма, сталі любімымі не толькі для рыбакоў-прафесіяналаў, але і для аматараў, спачуваючых, тых, хто толькі далучаецца да гэтага цудоўнага віду адпачынку. Увогуле за апошнія гады насельніцтва Беларусі ўсё больш актыўна выкарыстоўвае ў сваім арсенале такі від актыўнага адпачынку, як рыбалка: у індывідуальнай, сямейнай, карпаратыўнай формах.
Уладзімір Уладзіміравіч падкрэсліў, што, як практыкуючы рыбак, ведае: у гэтай справе не апошнюю ролю адыгрывае ўдача, але вельмі важныя і навыкі. Ён пажадаў усім поспехаў і перамогі мацнейшым.
Канстанцін Ціханаў выказаў вялікую ўдзячнасць кіраўніку нашага раёна, райвыканкаму за разуменне, добрыя адносіны да такога віду спорту і адпачынку, як рыбалка, забеспячэнне належных умоў для арганізацыі спаборніцтваў, іх бяспечнага правядзення. Выдатна, падкрэсліў ён, што зноў запланаваны “два спаборніцтвы ў адным”: і прафесіяналаў, і рыбаловаў-аматараў — магчыма, апошнія, назіраючы за спартсменамі, увальюцца ў іх рады.
Да прысутных завітаў сам Няптун, акрапіўшы іх вадой з вадасховішча з найлепшымі пажаданнямі.
Для рыбаловаў прагучала традыцыйнае: ні хваста, ні лускі, а для турыстаў — поспехаў на этапах!
Пасля жараб’ёўкі рыбаловы — удзельнікі абласных спаборніцтваў і першынства раёна накіраваліся ў сектары лоўлі. Аматарскіх каманд на гэты раз было 13. Удача ўсміхалася ў гэты дзень не ўсім, што адлюстравалася на канчатковай вазе ўлову. Але настрой ва ўсіх быў самы цудоўны, нягледзячы на няўстойлівае надвор’е і надакучлівую машкару.
Пасля ўзважвання ўлову адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў па выніках першынства раёна. Першае месца заняла каманда аддзела адукацыі райвыканкама, другое — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, трэцяе — райаграпрамтэхзабеспячэння.
У індывідуальным першынстве лідарам стаў Андрэй Харытонаў, прадстаўнік каманды аддзела адукацыі, ён жа злавіў самую буйную рыбу — ляшча вагой каля 600 г. На другой прыступцы п’едэсталу гонару быў Анатоль Гаўрылаў з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, на трэцяй — Юрый Русецкі з РАПТЗ (дарэчы, днём раней ён абараніў дыплом у БДСГА і ўвальецца ў рады калектыву РАПТЗ ў якасці інжынера).
Каманды-пераможцы і лепшыя рыбаловы былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама і фізкультурна-спартыўнага клуба раёна.
Падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” уручыў яе старшыня Васіль Маркевіч. А ад фірмы “ЭКАбелплюс” пераможцы і прызёры атрымалі пакеты з падкормкай для рыбы.
У прафесіяналаў, якія падводзілі вынікі спаборніцтваў пазней, перамог, як ужо адзначана вышэй, Аляксандр Півавараў, які злавіў амаль 3 кг рыбы, на яго рахунку і самая буйная рыба спаборніцтваў — лешч вагой каля 700 г. Другім быў Юрый Хортаў, трэцім — Віталь Дудкін.
Пакуль рыбакі з вудамі пільнавалі ўдачу на вадаёме ўздоўж дамбы вадасховішча, турысцкія каманды, якіх было 10, спрачаліся ў розных відах турыстычных спаборніцтваў: пераадольванні паласы перашкод, пляжным валейболе, прыгатаванні паходнай стравы, афармленні палатачнага лагера і інш. Паказалі яны і свае творчыя здольнасці падчас вячэрняй культурна-забаўляльнай праграмы.
Дэманструючы стабільна высокія вынікі на турзлётах, пераможцай зноў стала каманда з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, другое месца заняла каманда ліцэя №15, трэцяе — Жыліцкага сельгаскаледжа. Далей размясціліся каманды райвыканкама, СВК “Добасна-агра”, СВК “Калгас “Ніва”, райспажыўтаварыства, аддзела адукацыі райвыканкама, СВК “Калгас “Беларусь”, райбальніцы.
Пераможцы і прызёры, а таксама каманды, якія вызначыліся па відах спаборніцтваў, атрымалі кубкі, дыпломы аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама і фізкультурна-спартыўнага клуба.
Думаецца, ва ўсіх, хто прымаў удзел у фестывалі: рыбнай лоўлі, тур-злёце, хто хварэў “за сваіх” на беразе і падчас турысцкіх выпрабаванняў, хто далучыўся падчас танцавальна-гульнявой вячэрняй праграмы, эмоцыі былі прыкладна такімі, з якіх мы пачалі гэтыя нататкі…
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА
і аўтара.

Последние новости

Актуально

 Внимание! Орудуют мошенники!

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

ПЕРВОЕ В БЕЛАРУСИ БЛОГЕРСКОЕ РЕАЛИТИ-ШОУ

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Оперативно реагировать в СМИ

3 декабря 2024
Читать новость
Актуально

4 декабря – Введение в храм Пресвятой Богородицы

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Безопасность и уважение

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем