“Кіраўская лыжня-2013” — да Сусветнага дня снегу!

“Кіраўская лыжня-2013” —  да Сусветнага дня снегу!

У мінулыя выхадныя дні Беларусь актыўна далучылася да акцыі “Сусветны дзень снегу”. Паўсюдна прайшлі спаборніцтвы па зімовых відах спорту.
Не засталіся ў баку і кіраўчане. У суботу адбылося традыцыйнае фізкультурна-спартыўнае свята “Кіраўская лыжня”, якое было праведзена ў раёне Селіцкага парка. Галоўнай падзеяй свята сталі спаборніцтвы па лыжных гонках у залік круглагадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры.
Аматараў фізкультуры і спорту, балельшчыкаў не спалохаў калядны мароз, настрой ва ўсіх быў прыўзняты, лыжная траса клікала ставіць высокія рэзультаты!

Абдылося ўрачыстае адкрыццё “Кіраўскай лыжні-2013”. Пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь быў узняты Дзяржаўны флаг краіны.
Прысутных шчыра вітаў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, які, як заўжды, прыбыў, каб прыняць актыўны ўдзел у лыжных гонках.
Кіраўнік раёна адзначыў, што гэта свята, якое аб’ядноўвае не толькі спартсменаў-прафесіяналаў, але і аматараў, насельніцтва горада і раёна. Бягучы год аб’яўлены ў нашай краіне Годам беражлівасці, а па кітайскім (усходнім) календары Год змяі павінен быць адзначаны татальным клопатам кожнага аб сваім здароўі. Таму, падкрэсліў старшыня райвыканкама, гэтае мерапрыемства — добры пачатак такому году.
Уладзімір Піскіжаў прывёў словы Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі, выказаныя падчас леташняга свята “Мінская лыжня” : “…самае дарагое ў чалавека — гэта здароўе. Але ў сілу таго, што здароўе бясплатна даецца чалавеку, не кожны дбае аб ім. А дарэмна… Паверце, спорт — гэта самы танны сродак, каб захаваць здароўе.”
Старшыня райвыканкама канстатаваў, што ў раёне для таго, каб займацца спортам, ствараюцца неабходныя ўмовы. Перш за ўсё, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў, набываецца неабходны інвентар і, зразумела, актыўна праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы.
Уладзімір Піскіжаў пажадаў удзельнікам перамог на “Кіраўскай лыжні” і на ўсіх сваіх жыццёвых стартах, а таксама станоўчых эмоцый і добрага настрою!
Паспяхова пераадолець лыжную дыстанцыю стараліся літаральна ўсе, але спаборніцтвы прадугледжваюць размеркаванне месц па рэзультатах. І вось як у адпаведнасці з рашэннем судзейскай калегіі размеркаваліся ва ўзроставых групах сярод мужчын і жанчын месцы з першага па трэцяе: 18-29 год — Васіль Бяляўскі (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Дзяніс Кандрацьеў і Сяргей Спірыдонаў (абодва — Стайкаўскі сельвыканкам); Вера Каліноўская (Жыліцкі сельгаскаледж), Алеся Шалянгоўская (“Рассвет”), Інэса Комар (ДЮСШ); 30-39 год — Яўген Пішчалін “”Рассвет”), Сяргей Садоўнікаў (аддзел адукацыі райвыканкама), Сяргей Лыбзікаў (РАУС); Алена Дрозд (ДЮСШ), Алена Шалыгіна (аддзел адукацыі), Вольга Макаронак (Жыліцкі сельгаскаледж); 40-49 год — Андрэй Бяляўскі (“Рассвет”), Юрый Шапоткін (райспажыўтаварыства), Віталь Тарасюк (СВК “Добасна-агра”); Вера Гаўрылава (“Рассвет”), Людміла Юхноў-ская (аддзел адукацыі), Ганна Пуцята (Стайкаўскі сельвыканкам); 50-54 года — Пётр Багамолаў (СВК “Калгас “Ніва”), Мікалай Галавач (ДЮСШ); Галіна Шаўцова (Стайкаўскі сельвыканкам); 55 год і старэй — Уладзімір Пракопчык (Жыліцкі сельгаскаледж), Уладзімір Цішкоў (СВК “Добасна-агра”), Міхаіл Бондараў (РВЭС); Кацярына Яскевіч (“Рассвет”).
Асобны забег быў прызначаны для кіраўнікоў. У сваіх узроставых групах добрыя вынікі паказалі: сярод мужчын —старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, начальнік райінспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Сяргей Лянкевіч, дырэктар райпаліўзбыту Рыгор Дайнека, начальнік РВЭС Аляксандр Ткачоў, намеснік старшыні СВК “Калгас “Ніва” Іван Багамолаў; сярод жанчын — намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова, начальнік РВПС Марына Падаляк.
Камандныя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, другое — Жыліцкі сельгаскаледж, трэцяе — ДЮСШ.
На наступных месцах адпаведна — каманды Стайкаўскага сельвыканкама, аддзела адукацыі райвыканкама, СВК “Калгас “Ніва”, СВК “Добасна-агра”.
Пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і дыпломамі першай ступені, прызёры — дыпломамі адпаведных ступеней.
Пасля дыстанцыі ўсіх заклікалі пагрэцца да вогнішча, тут удзельнікаў спаборніцтваў частавалі гарачым чаем і смачнай кашай “з пылу, з жару” работнікі ДЮСШ. Працаваў гандаль. А музыкай, спевамі настрой прысутным падтрымлівалі работнікі культуры. Яны ж праводзілі вясёлую забаўляльную праграму з дзецьмі, іх бацькамі і ўсімі, хто завітаў на свята.
Наталля ХАДАКОВА,
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Единый день информирования проходит сегодня в Кировском районе

21 ноября 2024
Читать новость
Образование

Доступно, комфортно, удобно

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось открытие нового МТК “Пархимковичи” КСУП “Жиличи” на 600 голов дойного стада

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Здравоохранение на Кировщине: начало пути

20 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Эксплуатируйте газовые приборы безопасно!

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

В общественной приемной Кировской районной организации РОО “Белая Русь” продолжается сбор подписей по выдвижению Александра Григорьевича Лукашенко кандидатом в Президенты Республики Беларусь

19 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем