Спартакіяда набірае абароты
Прайшло два віды круглагадовай спартакіяды паміж падраздзяленнямі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Першым з іх стаў валейбол. Па кругавой сістэме каманды спрачаліся за званне мацнейшых. Ва ўпартай барацьбе яго заваявалі прадстаўнікі Мышкавіцкага сельскага Савета. Другое і трэцяе месца адпаведна занялі зборныя адміністрацыі сельгаспрадпрыемства і рыбнай гаспадаркі.
З не меншым азартам праходзілі паядынкі па футзале. На гэты раз не было роўных камандзе трактарнай брыгады. А прадстаўнікі Мышкавіцкага сельскага Савета і рыбгаса зноў аказаліся на п’едэстале гонару — занялі адпаведна другое і трэцяе месцы.
Спартакіяда набірае абароты. Наперадзе новы від — стрытбол — разнавіднасць баскетбола.
Яўген ПІШЧАЛІН,
начальнік ідэалагічнага аддзела
СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.