Свята ў залатой аправе

Свята ў залатой аправе

Кожная пара года прыгожая па-свойму. Восень прывабная рознакаляровасцю фарбаў, няўстойлівасцю надвор’я. Акрамя таго, гэта пара, калі арганізм чалавека патрабуе асаблівай увагі да сябе, у тым ліку — і ўмеранай фізічнай нагрузкі. Мелі рацыю тыя, хто, адклаўшы ўсе свае штодзённыя справы, прынялі ўдзел у фізкультурна-аздараўленчым свяце “Залатая восень” для працоўных калектываў арганізацый раёна, якое прайшло на стадыёне райцэнтра.
На здымку: Удзельнікі спаборніцтваў з каманды-пераможцы з СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага.
У праграму свята ўвайшлі спаборніцтвы па пяці відах спорту: лёгкай атлетыцы, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, гіравым спорце і перацягванні каната. На жаль, толькі 9 арганізацый раёна прадставілі свае каманды для ўдзелу ў спаборніцтвах: СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і “Добасна-агра”, ААТ “Кіраўск-Лён”, УКП “Жылкамгас”, райагра-прамтэхзабеспячэнне, райспажыўтаварыства, раённы вузел электрасувязі, Жыліцкі сельгаскаледж і ліцэй №15.
Палажэнне спаборніцтваў прадугледжвала ўдзел у іх усіх членаў каманд, а гэта 8 спартсменаў і 1 прадстаўнік. Зразумела, барацьба была сур’ёзная, але ў спорце, як на вайне, перамагае мацнейшы. Так, увесь п’едэстал гонару ў лёгкай атлетыцы захапілі рассветаўцы і жылічане: Яўген Манько з “Рассвета” і Кацярына Кедзіч з сельгаскаледжа — пераможцы, на другім месцы — жылічанін Юрый Лаеўскі і рассветаўка Вера Гаўрылава, на трэцім — рассветаўцы Аляксей Бычкоў і Кацярына Якаўлева.
Самымі трапнымі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сталі Сяргей Сямёнаў (УКП “Жылкамгас”) і Наталля Шапавалава (“Рассвет”), другія месцы заваявалі Уладзімір Самусеў (ліцэй №15) і Нініко Гагохія (СВК “Добасна-агра”), трэція — Яўген Пішчалін (“Рассвет”) і Вікторыя Пятруша (ААТ “Кіраўск-Лён”).
У дартсе Уладзіміру Самусеву пашанцавала больш, ён стаў пераможцам, сярод жанчын самай трапнай была Аксана Горбель (РВЭС), Яўген Малахоўскі і Вікторыя Пятруша (ААТ “Кіраўск-Лён”) і Дзмітрый Юрчанка райаграпрамтэхзабеспячэнне) і Наталля Шапавалава занялі адпаведна другія і трэція месцы.
У гіравым спорце змагаліся толькі мужчыны. У вагавай катэгорыі да 80 кг самым моцным быў Арцём Сідарэнка з сельгаскаледжа, уступіў яму ліцэіст Дзяніс Петрусёў, Яўген Пішчалін стаў трэцім. У вагавай катэгорыі звыш 80 кг пераможцам стаў зноў жа прадстаўнік каманды сельгаскаледжа Андрэй Семенчукоў, на другім месцы — рассветавец Сяргей Шырокі, на трэцім — Васіль Сямёнаў з ААТ “Кіраўск-Лён”.
У перацягванні каната мацнейшай аказалася дружная каманда СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. На другім месцы — каманда ААТ “Кіраўск-Лён”. Такім жа чынам размеркаваліся і месцы ў агульнакамандным заліку. Тройку прызёраў замкнула каманда ліцэя №15.
Пераможцы і прызёры ў камандным заліку былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, а ў асабістым — дыпломамі фізкультурна-спартыўнага клуба раёна.
— Свята ўдалося, нават не зусім цёплае надвор’е не сапсавала настрой яго ўдзельнікам, хоць і прымусіла пахвалявацца.
Упэўнены, — гаворыць начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Сяргей Гаўрылаў, хто правёў суботні дзень з намі на стадыёне, не пашкадаваў. Праўда, прадстаўніцтва арганізацый было не вялікім. Мяркую, гэтаму ёсць сваё тлумачэнне. Калі б кіраўнікі працоўных калектываў на ўласным прыкладзе дэманстравалі адносіны да фізкультуры і, перш за ўсё, да ўласнага здароўя, то і спаборніцтвы былі б куды больш масавымі і цікавымі.
Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

Единый день информирования проходит сегодня в Кировском районе

21 ноября 2024
Читать новость
Образование

Доступно, комфортно, удобно

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось открытие нового МТК “Пархимковичи” КСУП “Жиличи” на 600 голов дойного стада

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Здравоохранение на Кировщине: начало пути

20 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Эксплуатируйте газовые приборы безопасно!

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

В общественной приемной Кировской районной организации РОО “Белая Русь” продолжается сбор подписей по выдвижению Александра Григорьевича Лукашенко кандидатом в Президенты Республики Беларусь

19 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем