Заўсёды гатовы дапамагчы

Заўсёды гатовы дапамагчы

Пажарныя. Менавіта прадстаўнікі гэтай прафесіі змагаюцца з рознага роду стыхіямі, выратоўваюць жыцці іншых людзей. Нездарма на эмблеме выратавальнікаў ёсць сімвал «Неапалімая купіна», у праваслаўных гэты абраз закліканы аберагаць людзей ад пажараў. Сёлета спаўняецца 25 гадоў з таго дня, як пачалі сваю гісторыю органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях. За гэты час службай зроблена многае: удасканалена матэрыяльна-тэхнічная і вучэбна-трэніровачная базы, павысіўся прафесійны ўзровень і навыкі выратавальнікаў-пажарных па ліквідацыі розных надзвычайных сітуацый.

Штодзень яны нясуць сваю нялёгкую, але такую неабходную службу. Калі здараецца пажар ці іншая надзвычайная сітуацыя, яны першымі прыходзяць на дапамогу тым, каму гэта жыццёва неабходна.
Аб тым, якія задачы сёння выконвае раённы аддзел на надзвычайных сітуацыях, мы папрасілі расказаць яго начальніка, падпалкоўніка ўнутранай службы Сяргея СОБАЛЯ:
– Своечасова ліквідаваныя надзвычайныя сітуацыі і пажары ў жылых памяшканнях, вытворчых і грамадскіх будынках, лясах і на тарфяніках, выратаваныя з вогненнай стыхіі матэрыяльныя каштоўнасці і, самае галоўнае, чалавечыя жыцці – усё гэта будні нашай службы.
Несумненна, галоўнае ў нашай рабоце – імгненная і правільная ацэнка сітуацыі і адказнасць пры выкананні сваіх абавязкаў. Іншы раз, рашэнні даводзіцца прымаць літаральна за секунды, бо цана памылкі занадта высокая – жыццё чалавека.
На месцы здарэння кожны супрацоўнік без лішніх слоў ведае, што і як рабіць. Для гэтага мы пастаянна праводзім трэніроўкі, адпрацоўваючы паводзіны ў экстрэмальных выпадках і тактыку дзеянняў, працуючы ў камандзе. Трэба адзначыць, што калектыў у нас згуртаваны і пры неабходнасці становіцца адзіным цэлым у барацьбе са стыхіяй.
Пажар – з’ява экстрэмальная, яна патрабуе ад спецыяліста максімальнай сабранасці, найвышэйшай дысцыпліны, уважлівасці, поўнай самааддачы, імгненнай рэакцыі на сітуацыю, якая мяняцца можа штохвілінна. На пажары ці аварыі нельга ні хвалявацца, ні, тым больш, панікаваць. Усё гэта аб’ядноўваецца ў адно слова – прафесіяналізм.
У першым паўгоддзі бягучага года намі было ажыццёўлена 139 баявых выездаў, у тым ліку 14 на ліквідацыю пажараў, 11 на тушэнне сухой расліннасці. У выніку баявой работы ўдалося “адваяваць” у агня
4 жылых дома і 7 збудаванняў. Дзякуючы зладжаным дзеянням нашых работнікаў захавана маёмасць грамадзян. Найбольшая колькасць пажараў адбылася на тэрыторыі Дабаснянскага сельсавета, у Скрыпліцкім –
іх не дапушчана.
Асноўную долю клопатаў дастаўляе нашай службе вогненная стыхія, асабліва ў прыватным сектары. На жаль, не абыходзіцца і без чалавечых ахвяр. Сярод асноўных прычын, якія прыводзяць да вогненных трагедый, – грэбаванне элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі, п’янства, асацыяльны лад жыцця. Сёлетнія пажары адбыліся ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём, парушэння правілаў мантажу і экспуатацыі цеплагенерыруючых установак і электраабсталявання.
З мэтай прадухілення і прафілактыкі пажараў вядзём паўсядзённую растлумачальную і практычную работу сярод насельніцтва, у тым ліку па набыцці і абсталяванні іх жылля аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Ёсць нямала прыкладаў, калі гэта невялікае па памерах прыстасаванне сваім гукавым сігналам своечасова абвяшчала людзей аб пачынаючымся пажары і тым самым выратоўвала жыццё. Сёлета ў 8 домаўладаннях былі праведзены работы па замене электраправодкі, у 15 – па рамонце пячнога ацяплення, устаноўлена 29 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
На бягучы год перад супрацоўнікамі РАНС стаіць задача актывізаваць работу па прафілактыцы пажараў. Асаблівую ўвагу трэба сканцэнтраваць на катэгорыі грамадзян, якая злоўжывае спіртным, менавіта яны часцей за ўсё становяцца ахвярамі вогненнай стыхіі. Неабходна больш строга ставіцца да домаўладальнікаў, якія ігнаруюць выпісаныя ім папярэджванні і не прадпрымаюць ніякіх мер па паляпшэнні супрацьпажарнага стану.
Галоўны фактар поспеху службы па надзвычайных сітуацыях – гэта, безумоўна, кадравы патэнцыял. Прынцыповасць, дзелавітасць, адказнасць падчас правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, прафесіяналізм, смеласць, граматнасць пры тушэнні пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый – якасці, якія вылучаюць прадстаўнікоў гэтай прафесіі.
Супрацоўнікі нашага аддзела разумеюць, што ад іх падрыхтоўкі і прафесіяналізму падчас ліквідацыі надзвычайных сітуацый залежыць многае, у тым ліку і жыццё іншых людзей, а таму значная ўвага надаецца павышэнню прафесійнага ўзроўню: яны праходзяць перападрыхтоўку ў навучальных установах Міністрэства па надзвычайных сітуацыях. Зараз у аддзеле нясе службу 64 супрацоўнікі. У бліжэйшы час у райаддзел прыбудуць маладыя спецыялісты і штат будзе поўнасцю ўкамплектаваны.
У бягучым годзе за значны ўклад у папярэджванне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных здарэнняў, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адзначаны старшы інспектар Іван Мельнік і старшы інструктар па ваджэнні пажарнай машыны-вадзіцель Аляксандр Сачонак. Нагрудным знакам МНС “Выдатнік” узнагароджаны дыспетчар Васіль Чарняеў. Ганаровай граматы Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС удастоены старшы інструктар па ваджэнні пажарнай машыны-вадзіцель Валерый Наўрозаў, Граматы – старшы інжынер Віталь Раманоўскі. Падзяка начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС аб’яўлена старшаму інспектару Аляксандру Жураўскаму. Значных вынікаў у сваёй службе дасягнулі начальнік дзяжурнай змены Антон Русецкі, майстар-выратавальнік Сяргей Храмовіч, выратавальнік-пажарны Станіслаў Прыгажаеў.
Падводзячы вынікі нашай размовы, адзначу, што прафесія выратавальніка-пажарнага – гэта, хутчэй, лад жыцця, пры якім для тых, хто даў клятву вернасці абранай справе, не маюць значэння ні час сутак, ні дзень тыдня. Яны заўсёды гатовы па першым выкліку выехаць на месца здарэння.
Запісала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Единый день информирования проходит сегодня в Кировском районе

21 ноября 2024
Читать новость
Образование

Доступно, комфортно, удобно

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось открытие нового МТК “Пархимковичи” КСУП “Жиличи” на 600 голов дойного стада

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Здравоохранение на Кировщине: начало пути

20 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Эксплуатируйте газовые приборы безопасно!

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

В общественной приемной Кировской районной организации РОО “Белая Русь” продолжается сбор подписей по выдвижению Александра Григорьевича Лукашенко кандидатом в Президенты Республики Беларусь

19 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем