Знайсці свой арыенцір

Першынство раёна па спартыўным арыентаванні, прымеркаванае да Сусветнага дня турызму, прайшло ў маляўнічым ландшафтна-гідралагічным заказніку “Дубовы гай” на Белым беразе. Адметна, што ў сёлетніх спаборніцтвах прынялі ўдзел не толькі школьнікі, а і каманды дарослых.
Прадстаўнікам 10-ці каманд са школ раёна неабходна было прайсці па пэўным маршруце і знайсці замаскіраваныя пікеты. У асабістым першынстве лепшыя вынікі паказалі: ва ўзроставай катэгорыі да 12 гадоў — Кірыл Плюцінскі з Чыгірынскай школы і Крысціна Акуліч з гімназіі Кіраўска; сярод рабят 13-14 гадоў — Дзмітрый Піменаў з Паўлавіч і Кацярына Бондарава з Жыліч; паміж 15-16-гадовымі рабятамі не было роўных прадстаўнікам з Пацавай Слабады Уладзіміру Шацілу і Настассі Казека.
Наогул пацава-слабадчане выступілі выдатна і ў камандным заліку, уступіўшы толькі пераможцам — камандзе Паўлавіцкай СШ, якая зноў пацвердзіла сваё рэнамэ лепшай турысцкай каманды раёна. Трэцяе месца занялі прадстаўнікі СШ №1 райцэнтра.
На жаль, нешматлікім было прадстаўніцтва каманд з арганізацый і ўстаноў раёна. Перамога дасталася турыстам з ДЮСШ, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі зборныя СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і аддзела адукацыі райвыканкама.
Спартыўнае арыентаванне — не адзінае, чым на сваю карысць займаліся ў гэты дзень прыехаўшыя прадстаўнікі каманд. Былі і песні каля кастра, і гарачыя шашлыкі, і рухомыя гульні — адпачынак прайшоў на славу. Хацелася б толькі, каб і іншыя, хто ў гэты раз не трапіў на такога роду спаборніцтвы, на наступны год далучыліся да сёлетніх каманд. Шкадаваць і сумаваць не давядзецца…
Максім РУСАНАЎ, кіраўнік турыстычнай секцыі ДЮСШ.

Последние новости

Благоустройство

Республиканский субботник!

14 апреля 2025
Читать новость
2025 год – Год благоустройства

Республиканский субботник

14 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Республиканский субботник прошёл в Беларуси 12 апреля

14 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Высокая степень внедрения передовых научных открытий и технологий в промышленное производство действительно является залогом успешного развития любой страны, включая Беларусь

11 апреля 2025
Читать новость
Профсоюзы

Бесплатный правовой прием организуют профсоюзы 24 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию граждан!

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем