Сельскі сход у Лёўкавічах: уласная бяспека — ва ўласных руках
У раёне працягваецца правядзенне сельскіх сходаў, на якіх разглядаюцца пытанні пажарнай бяспекі. Чарговы з іх адбыўся ў Лёўкавічах.
Удзел у сходзе прынялі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Карпук, в.а. начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Сідараў.
У Дабаснянскім сельскім Савеце дэпутатаў, на тэрыторыі якога знаходзяцца Лёўкавічы, пастаянна дзейнічае аглядная камісія, у састаў якой уваходзяць прадстаўнікі сацыяльнай службы, устаноў адукацыі, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, участковы інспектар міліцыі. Яе задача — кантроль за станам пажарнай бяспекі домаўладанняў грама-дзян сельсавета. З пачатку бягучага года члены камісіі абследавалі 388 домаўладанняў так званых “катэгарыруемых” грамадзян. У тым ліку 16 мнагадзетных сем’яў, 3 сям’і, дзеці з якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 38 — адзінокіх грамадзян, 174 — адзінока пражываючых, 31 дамаўладанне, — дзе жыхары схільныя да злоўжывання алкаголем, 25 — інвалідаў. Акрамя таго, абследавана 102 домаўладанні, дзе ў сем’ях выхоўваецца па 1-2 дзіцяці. У ходзе праверак з жыхарамі праводзяцца інструктажы па пажарнай бяспецы. Большасць сяльчан з разуменнем ставіцца да праводзімых супрацьпажарных мерапрыемстваў, ведаючы, што ўласная бяспека знаходзіцца ва ўласных руках. Таму домаўладальнікі своечасова рэагуюць на заўвагі, ліквідуюць недахопы. З мэтай прывядзення памяшканняў у пажарабяспечны стан, аглядная камісія выкарыстоўвае розныя метады. Не ўсе могуць фізічна ўхіліць недахопы, як, да прыкладу, адзінока пражываючыя жыхары, састарэлыя. З пачатку года было ад-праўлена 5 лістоў дзецям такіх грамадзян з просьбай аказаць дапамогу бацькам у рамонце пячнога ацяплення, электраправодкі.
Інфармацыя аб выяўленых парушэннях у дамах, дзе пражываюць сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці, накіроўваюцца ва ўстановы адукацыі, якія, у сваю чаргу, кантралююць ухіленне недахопаў, пры неабходнасці аказваюць дапамогу.
Зноў падчас сходу звярталася ўвага на неабходнасць устаноўкі ў домаўладаннях аўтаномных пажарных апавя-шчальнікаў. У Дабаснянскім сельсавеце не ўсе жылыя дамы забяспечаны імі. У некаторых домаўладаннях АПА хоць і маюцца, але альбо няспраўныя, альбо ў іх наогул адсутнічаюць элементы сілкавання. У такіх выпадках на гаспадароў складаецца адміністрацыйны пратакол. Калі ў жыхара маюцца элементы сілкавання, то самі члены агляднай камісіі ўстанаўліваюць іх у АПА.
На жаль, сустракаюцца выпадкі, калі жыхары ігнаруюць заўвагі камісіі. Такія асобы запрашаюцца для разгляду праблемных пытанняў на пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку. З пачатку года было 6 такіх разглядаў.
Актыўна працавала аглядная камісія ў перыяд рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”. Было абследавана 149 домаўладанняў, з якіх 122 — адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, 21 — інвалідаў, 3 сям’і, дзеці з якіх прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Аб аператыўнай сітуацыі ў раёне па пажарнай бяспецы паведаміў прысутным Вячаслаў Сідараў. Асноўнымі прычынамі адбыўшыхся сёлета пажараў сталі парушэнні правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, неасцярожнае абыходжанне з агнём, няспраўнасць электраправодкі. Прыклады наглядна былі прадэманстраваны на медыя-слайдах. Таксама быў паказаны відэафільм на тэму дзіцячай гібелі і траўматызму.
Аляксандр ХАХЛОЎ.