1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

Добрая традыцыя існуе на Кіраўшчыне ў свята працы – 1 мая. У гэты дзень добрыя словы і пажаданні ў першую чаргу адрасуюцца менавіта людзям працы, тым, хто і ў гэты святочны дзень знаходзіцца на рабочым месцы, добрасумленна выконваючы прафесійныя абавязкі.

Сёлетні Першамай не стаў выключэннем. Да свята 74-м лепшым работнікам аграпрамысловага комплексу раёна былі падрыхтаваны і ўручаны каштоўныя падарункі, грашовыя прэміі за сродкі раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК, пярвічных прафсаюзных арганізацый сельгасарганізацый. Узнагарод удастоены лепшыя аператары машыннага даення, аператары жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па выніках мінулага года, а таксама лідары раённага працоўнага спаборніцтва на веснавых палявых работах.

1 мая перадавікоў прама на іх рабочых месцах наведалі і павіншавалі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Дарожкін, яго першы намеснік Антаніна Смятана, старшыня прэзідыума райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, прадстаўнікі кіраўніцтва сельгасарганізацый.

Траім жанчынам-аператарам машыннага даення ў рамках акцыі “Наш жывёлавод” каштоўныя падарункі – мікрахвалевыя печы і пыласосы кожнай – прадаставілі Магілёўскі абласны аграпрамысловы саюз (старшыня Аляксандр Багель) і Кіраўскі раённы аграпрамысловы саюз (старшыня Іван Рыняк). За дасягнутыя высокія вытворчыя вынікі ў 2023 годзе ўзнагароджаны Валянціна Марчучэнка і Ірына Гукава (МТФ “Старыя Дваранінавічы”) і Анастасія Урупа (МТК “Любонічы”).

Былі таксама ўзнагароджаны ў гэты дзень яшчэ некалькі працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны: аператары жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм ТФ “Цейкавічы” Вячаслаў Крыванос, Павел Акушэвіч, Яўген Тарэлка, аператары машыннага даення МТФ “Капусціна”Ганна Белаглазава і Марыя Еўдакімава, аператар машыннага даення МТК “Любонічы” Ала Таркан.

Удзельнікі віншавальнай групы наведалі таксама з падарункамі перадавых механізатараў, якія задзейнічаны на сельгасработах. Згодна прамежкавых вынікаў адзначаны лідары: Андрэй Свірко – на ўнясенні мінеральных угнаенняў, Генадзь Макаронак – на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур (абодва – з КСУП “Ніва-Барсукі”); Пётр Дрозд – на сяўбе цукровых буракоў, Аляксандр Сідарэнка – на ўнясенні мінеральных угнаенняў (абодва – з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”); Алег Паўлюц – на пасадцы бульбы, Генадзь Гукаў – вадзіцель аўтамабіля на дастаўцы насення (абодва – з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”).

Ушанаванне і ўзнагароджванне лепшых працаўнікоў раёна будуць прадоўжаны.

Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Подумайте о будущей профессии!

11 декабря 2024
Читать новость
Актуально

8 декабря исполнилось 25 лет со дня подписания Договора, который положил начало крепким отношениям между Беларусью и Россией.

11 декабря 2024
Читать новость
Юбилеи

Юбилейный турнир по волейболу

10 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Успех художников

10 декабря 2024
Читать новость
Актуально

От сердца к сердцу

10 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Радужный лес

10 декабря 2024
Читать новость