Калі палеткіпахнуць хлебам…

Калі палеткіпахнуць хлебам…

У раёне разгар уборачнай кампаніі. Штодзень: і ў буднія, і ў выхадныя на палях кіпіць праца, з ранку да позняга вечара не змаўкае гул сельгастэхнікі. Ідзе жніво, палеткі пахнуць хлебам! Гэты час падводзіць вынік карпатлівай працы аграрыяў, закладвае будучы дабрабыт удзельнікаў жніва, гаспадарак, раёна і краіны ў цэлым.

У мінулую пятніцу, 19 ліпеня, рэдакцыйны аўтамабіль накіраваўся на сельгаспалеткі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, працаўнікі якога завяршалі ўборку азімага рапсу. Гэтая культура ў сельгасарганізацыі была пасеяна на плошчы ў 550 гектараў. У раёне паміж Любонічамі і Сяргеевічамі поле чорнага золата (так у народзе называюць азімы рапс, вырошчванне якога прыносіць добры прыбытак) у 60 гектараў абмалочвалі адразу шэсць камбайнаў. Мы паспелі якраз падчас перапынку – прама ў поле працаўнікам прывезлі абед, бутэлькі з пітной вадой. Атрымаўшы гарачае харчаванне – першае, другое і кампот, камбайнеры размясціліся за абедзеннымі столікамі. За ежай абмеркавалі паміж сабой ход жніва. На ўсё пра ўсё – некалькі хвілін, і з новымі сіламі хутчэй у поле: пакуль стаяла спрыяльнае надвор’е, варта было завяршыць уборку рапсу на гэтым участку і рухацца далей. Да слова, абеды і вячэры для працаўнікоў палёў – найсмачнейшыя, сытныя і разнастайныя. Кухонны работнік Таццяна Слуцкая расказала, што кожны дзень сталовая РАПТЗ рыхтуе каля 120 абедаў, прыкладна 30 вячэр, кормяць работнікаў сваёй арганізацыі, а таксама СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, буд­атрадаўцаў і работнікаў, якія працуюць на будаўніцтве новай фермы ў Пацавай Слабадзе. Асабліва да спадобы аграрыям баршчы і расольнікі, а на другое – шніцэль. Меню разнастайваюць пловам, рыбнымі стравамі, гуляшамі са свініны і ялавічыны, абавязкова на абедзенным стале – гародніна. Ежу хлебаробам арганізацыі развозіць малады вадзіцель Яўген Кірылаў, які працуе другі год. Вадзіцель Сяргей Лянкевіч дастаўляе абеды на астатнія аб’екты.


У невялікім перапынку паміж абедам і выхадам у поле паспелі пагутарыць з перадавым кабайнерам РАПТЗ – Сяргеем Чудапалам, які працуе ў пары з Аляксандрам Выганоўскім. Напрыканцы дня ў нядзелю, 21 ліпеня, іх экіпаж намалаціў больш за тысячу тон збожжа. Гэтае жніво для Сяргея Міхайлавіча 18-е па ліку. Сёлета ён шчыруе на новенькім камбайне КЗС-1218 вытворчасці ААТ “Гомсельмаш”. Родам працаўнік з Расіі. Нарадзіўся ў вялікай сялянскай сям’і, з дзяцінства быў прывучаны да напружанай сельскагаспадарчай працы. На Кірыўшчане знайшоў сваю другую палову, тут жа і прафесійнае прызванне.


Побач з вопытным камбайнерам у поле збіраўся выхо­дзіць прадстаўнік маладзёжнага экіпажа Андрэй Кісель. Малады хлебароб працуе адзін, гаворыць, сіл і энергіі хапае, з усім спраўляецца. Гэтае жніво для яго шостае. З камбайнам і работай у полі знаёмы з маленства – бацька быў фермерам, трымаў вялікую гаспадарку і нават асабісты камбайн. Таму працаваць на гэтай магутнай тэхніцы, даглядаць яе, абслугоўваць для яго не было ў навінку. Юнак атрымаў адукацыю ў Клічаўскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы, адслужыў у арміі і з таго часу працуе ў РАПТЗ. Не ўступае старэйшым калегам у адказным і добрасумленным стаўленні да хлебаробскай справы.
Па стане на ўчарашнюю раніцу, 22 ліпеня, працаўнікі РАПТЗ завяршылі ўборку азімага рапсу. Галоўны аграном сельгасарганізацыі Уладзімір Дарафей адзначыў, што сёлета атрымана добрая ўра­джайнасць гэтай культуры – на круг у сярэднім намалочвалі па 39, 6 цэнтнера. Па словах, спецыяліста, такому неблагому выніку паспрыяла якаснае насенне, своечасовыя работы па апрацоўцы і ўнясенні патрэбных угнаенняў, клапатлівы догляд і, вядома ж, адказная праца хлебаробаў.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

4 декабря – Введение в храм Пресвятой Богородицы

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Безопасность и уважение

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

3 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Мошенничество: как защититься

3 декабря 2024
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Охране труда – первостепенное внимание

3 декабря 2024
Читать новость
Актуально

3 снежня – Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем