Новы МТК – новыя гарызонты

Новы МТК – новыя гарызонты

У мінулы аўторак адбылася важная падзея для Кіраўскага раёна – урачыстае адкрыццё новага малочнатаварнага комплексу ААТ «Дабаснянскае» паблізу в.Пясцова. Гэты аб’ект, разлічаны на ўтрыманне 600 галоў дойнага статка, стаў трэцім такім праектам, рэалізаваным у раёне за бягучы год. Будаўніцтва МТК ажыццяўлялася ў рамках рэалізыцыі ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №442 «Аб будаўніцтве (рэканструкцыі) малочнатаварных комплексаў». Згодна з тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі, праектная магутнасць комплексу перавышае 5,5 тысячы тон малака ў год. Гэта значны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі рэгіёну і краіны.

✳ Права перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена першаму намесніку старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргею Савіцкаму, старшыні райвыканкама Галіне Слабоднікавай, генеральнаму дырэктару ААТ «Магілёўтэхмантаж» Дзмітрыю Жыгараву і намесніку дырэктара ААТ «Дабаснянскае» Сяргею Кузьміну;

✳ Дзмітрый Жыгараў перадаў сімвалічны ключ ад МТК Сяргею Кузьміну.

У цырымоніі адкрыцця комплексу прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі, старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багель, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец, генеральны дырэктар ААТ «Магілёўтэхмантаж» Дзмітрый Жыгараў. Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі таксама навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа – члены студатрадаў, якія прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве жывёлагадоўчага аб’екта.


Звяртаючыся да прысутных, Сяргей Савіцкі адзначыў: «Сёлета ў вобласці мы пабудавалі дзесяць такіх МТК, тры з іх – у Кіраўскім раёне. Дзякую ўсім, хто меў дачыненне да ўзвядзення аб’ектаў, у прыватнасці, старшыні райвыканкама Галіне Слабоднікавай. Кіраўчане не пабаяліся ўзяцца за такую маштабную адказную работу, выканалі ўсё ў тэрмін і якасна. Да слова, не проста так было прынята рашэнне пабудаваць у вашым рэгіёне адразу некалькі новых МТК: сёння Кіраўскі раён па вытворчых паказчыках галіне жывёлагадоўлі у маштабах Магілёўскай вобласці лідар. Будаўніцтва гэтых трох аб’ектаў дасць новы штуршок, паказчыкі будуць прымнажацца, а значыць і вырасце дабрабыт тых, хто працуе і жыве ў рэгіёне.


Жадаю тым, хто будзе кіраваць і працаваць на гэтым сучасным жывёлагадоўчым аб’екце, ставіцца да яго беражліва, бо сюды ўкладзены значныя фінансавыя сродкі, устаноўлена новае высокавытворчае абсталяванне, добраўпарадкавана тэрыторыя, усюды – чысціня, камфорт, парадак».
Падзяка старшыні Магілёўскага аблвыканкама ўручана першаму намесніку дырэктара – галоўнаму інжынеру філіяла ААТ «Магілёўтэхмантаж» Бабруйскае мантажаўнае ўпраўленне Дзмітрыю Мажугіну і мантажніку гэтага ж прадпрыемства Івану Іванову.
Падзячным пісьмом аблвыканкама адзначаны студэнцкі будатрад «Сокал» імя Героя Савецкага Саюза С.Ф.Шутава – за актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Кіраўскім раёне, якаснае выкананне работ пры будаўніцтве МТК.
Галіна Слабоднікава падкрэсліла, што поспехі дасягаюцца дзякуючы адказнаму стаўленню калектываў усіх сельгасарганізацый раёна, зладжанай рабоце спецыялістаў райсельгасхарчу. Яна выказала ўдзячнасць старшыні аблвыканкама Анатолю Ісачанку, намесніку старшыні аблвыканкама Сяргею Савіцкаму, удзельнікам работ па ўзвядзенні і добраўпарадкаванні МТК за падтрымку, парады, якасную работу. Асабліва падзякавала рабятам-студатрадаўцам і кіраўніцтву Жыліцкага
сельгаскаледжа.
Старшыня райвыканкама ўручыла каштоўныя падарункі за добрасумленную працу, значны ўклад у будаўніцтва МТК першаму намесніку начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Антаніне Смятане і намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Дабаснянскае» Дзмітрыю Глушакову.
Падзячным пісьмом райвыканкама адзначаны студэнцкі будаўнічы атрад «Арыенцір» імя Героя Савецкага Саюза М.І.Сталярова.
У рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» ўдзельнікам студатрадаў уручылі навагоднія падарункі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».
Намеснік дырэктара ААТ «Дабаснянскае» Сяргей Кузьмін адзначыў, што новы МТК мае шэраг пераваг, якія будуць садзейнічаць развіццю сельскай гаспадаркі ў рэгіёне: «Па-першае, комплекс забяспечыць атрыманне высакаякаснага малака дзякуючы сучасным тэхналогіям вытворчасці. Па-другое, створаны камфортныя ўмовы для ўтрымання жывёлы і працы персанала. Цяпер усё залежыць ад нас, ад нашых намаганняў і жадання дасягаць запланаваных вынікаў».
Дзмітрый Жыгараў уручыў Сяргею Кузьміну сімвалічны ключ ад комплексу.
Наперадзе калектыў ААТ «Дабаснянскае» чакае час высокіх надояў і дасягненняў.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Год мінулы – год наступны

27 декабря 2024
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасные каникулы

27 декабря 2024
Читать новость
РОЧС информирует

Встретить Новый год безопасно

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Парад навагодніх касцюмаў-2025

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Кіно як люстэрка гісторыі

27 декабря 2024
Читать новость
Знай наших!

Прафілактыка электратраўматызму – у малюнках

27 декабря 2024
Читать новость