У гаспадарках ідзе рамонт тэхнікі

У гаспадарках ідзе рамонт тэхнікі

Перад аграрыямі раёна пастаўлена важная задача – своечасова адрамантаваць і падрыхтаваць тэхніку да правядзення палявых сельгасработ.
Як адзначыў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрый Іваніцкі, для таго, каб забяспечыць своечасовую падрыхтоўку машынна-трактарных паркаў да палявых работ 2025 года, ва ўпраўленні зацверджана раённая праграма рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. У гаспадарках назначаны адказныя за пастаноўку тэхнікі на захоўванне і рамонт, навядзенне парадку ў памяшканнях і на тэрыторыі мехдвароў. Створаны звенні па рамонце, у склад якіх увайшлі слесары, токары, газазваршчыкі і механізатары. Зацверджаны расцэнкі па аплаце працы падчас правядзення рамонтных работ, графікі пастаноўкі тэхнікі на лінейку гатоўнасці, склад камісій па яе прыёмцы.
Згодна графіка аграрыі раёна павінны да 1 сакавіка падрыхтаваць тэхніку, якая будзе задзейнічана на веснавых палявых работах, да 1 красавіка – на нарыхтоўцы кармоў, да 1 мая – падчас уборкі збожжавых і зернебабовых культур, да 1 верасня – на ўборцы цукровых буракоў.
На належным узроўні вядуцца работы па рамонце тэхнікі ў ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, у КСУП “Ніва-Барсукі”, КСУП “Жылічы”, СВК “Бераснёўскі” і іншых сельгасарганізацыях.

Каб веснавая пасяўная кампанія прайшла зла­джана, у тэхналагічна вызначаныя тэрміны, працаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” яшчэ з восені, як толькі тэхніка вызвалялася ад палявых работ, пачыналі яе рамонт. Так, плугі адрамантавалі яшчэ ў лістападзе. Трэба сказаць, што тут заўсёды адказна падыходзяць да захаванасці і эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі. Сведчаннем таму – штогадовыя перамогі падчас правядзення раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ, а таксама пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон тэхнікі.
– Час бяжыць хутка, не паспееш азірнуцца – прыдуць гарачыя дні пасяўной кампаніі, – адзначыў галоўны механік райаграпрамтэхзабеспячэння Святаслаў Русецкі. – Таму, не марудзячы часу займаемся рамонтам і падрыхтоўкай трактароў, сельскагаспадарчых вузлоў і агрэгатаў да веснавых палявых работ. Дарэчы, уся глебаапрацоўваючая тэхніка ўжо гатова да работы. Перыяд падрыхтоўкі тэхнікі – самы адказны і важны этап у рабоце, бо ад яе спраўнасці залежаць у тым ліку захаванне агранамічных тэрмінаў, якасць пасеваў, ураджайнасць сельгаскультур. Аператыўна рыхтуюцца тыя агрэгаты, на якія ў сельгаспрадпрыемства ёсць у наяўнасці запасныя часткі. Астатняе заказваем, рамантуем і ставім на лінейку гатоўнасці.
Як адзначыў Святаслаў Русецкі, магчымасцей і спецыялістаў для правядзення рамонту тэхнікі ў належныя тэрміны ў іх дастаткова. Кіраўніцтва РАПТЗ аператыўна набывае неабходныя запасныя часткі, таму рамотныя работы разгорнуты на поўную магутнасць. Адметна, што мясцовыя ўмельцы самі асвоілі выпуск некаторых неабходных дэталяў. А гэта не толькі скарачае час рамонту, але і значна эканоміць грашовыя сродкі.
Дзякуючы таму, што механізатары адказна і з увагай ставяцца да тэхнікі падчас правядзення палявых работ, ёсць у таварыстве сельгасмашыны, якія не патрабуюць рамонту, а толькі тэхнічнага абслугоўвання і замены расходных матэрыялаў.
Рамонт тэхнікі вядзецца ў майстэрні агульнага прызначэння. Кожны дзень механізатарскае звяно займаецца рамотнам і наладкай трактароў і агрэгатаў. Па словах Святаслава Сцяпанавіча, механізатары абавязкова ўдзельнічаюць у рамонтных работах, бо хто, як не яны, дасканала ведаюць праблемы і слабыя месцы сваіх “сталёвых коней”. Да таго ж, трактарысты берагуць сваю тэхніку падчас палявых работ, даглядаюць яе, з асаблівай адказнасцю ставяцца да рамонту, каб яна працавала без значных паломак. Большасць паломак – гэта працоўныя вузлы машыны. Мяняюцца толькі запчасткі, якія цалкам непрыдатныя да дальнейшай працы, астатнія – аднаўляюць.
Работы вядуцца аператыўна: заганяюць трактар ці агрэгат у майстэрню, разам яго рамантуюць, потым – наступны ідзе ў работу. Як адзначыў спецыяліст, уся праца зараз будуецца на ўзаемаразуменні: адказ­насць па падрыхтоўцы парка машын разумеюць усе – ад кіраўніка да механізатара. Граматныя і вопытныя спецыялісты сёння на вагу золата, надаецца ўвага і маладым кадрам, якія жадаюць вучыцца і працаваць.
Паралельна з правядзеннем рамонту ўласнай тэхнікі, працаўнікі райаграпрамтэхзабеспячэння займаюцца рамонтам тэхнікі і агрэгатаў гаспадарак суседніх раёнаў.
Па словах Святаслава Русецкага, для механізатараў, якія задзейнічаны на рамонце тэхнікі, створаны належныя ўмовы: вялізная майстэрня, у якую можна заганяць любую тэхніку, пакой для адпачынку і прыёму ежы, душавыя.
Не сакрэт, што любая справа спорыцца, калі выконваюць яе сапраўдныя прафесіяналы, людзі, якія душой хварэюць за яе. У райаграпрамтэхзабеспячэнні большасць працаўнікоў правераны часам, за іх плячамі – не адзін дзясятак гадоў адказнай і добрасумленнай працы. Сярод іх – механізатары Уладзімір і Дзмітрый Комары, Уладзімір Сакалоўскі, Уладзімір Шэлянгоўскі, Пётр Дрозд і многія іншыя, токар Анатоль Стальмакоў, электрагазазваршчык Уладзімір Свірко, слесар Аляксандр Арцёмаў і многія іншыя.
У РАПТЗ упэўнены, што ўся неабходная сельгас­тэхніка будзе пастаўлена на лінейку гатоўнасці ў вызначаныя тэрміны і нават з апярэджаннем графіка. Застаецца толькі дачакацца пары і вывесці трактары і агрэгаты на палеткі, каб даць старт веснавой палявой кампаніі-2025.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Член Совета Республики Александр Багель проведёт прямую телефонную линию

29 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

 Сегодня на протяжении дня творческие коллективы региона, юные артисты радуют посетителей избирательных участков Кировского района концертными программами.

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Семья кировчан Садовниковых – проголосовала за мирную и процветающую Беларусь

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Свой выбор за красивую и мирную страну, за процветание Родины сделала и семья Петра Дрозда, тракториста-машиниста ОАО «Кировский райагропромтехснаб».

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

 На Кировском участке для голосования №3, который размещается на базе Средней школы №2 г.Кировска имени К.П.Орловского, работает выездная торговля Кировского райпо.

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Татьяна Комар-Москалёва вместе с мужем пришли на избирательный участок №2, чтобы сохранить и приумножить те достижения, которые произошли в Беларуси за три прошедших десятилетия.

26 января 2025
Читать новость

Рекомендуем