Урадзіў другі хлеб

Урадзіў другі хлеб

У прамысловых маштабах другі хлеб у Кіраўскім раёне вырошчваюць ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, КСУП “Ніва-Барсукі” і ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. У “Рассвеце” гэты від агародніны займае 300 гектараў. 247 з іх размешчаны на вытворчым участку ў раёне вёскі Букіно, астатнія – каля Цейкавіч. Начальнік вытворчага ўчастка Ігар Шчэрбіч адзначыў, што ўраджай сёлета неблагі: “На нашых плошчах мы атрымліваем ураджайнасць каля 400 цэнтнераў з гектара. У мінулым годзе было больш. Сёлета крыху перашкодзіла надвор’е. Не хапала дажджу, глеба была перасушана. Калі па палетках едзе бульбаўборачны камбайн, яго ахутваюць шчыльныя клубы пылу. Ведаеце, звычайна перад тым, як капаць бульбу, мы скошваем бацвінне, а сёлета яно пасохла і зусім не перашкаджае копцы”.

Гатункі бульбы ў “Рассвеце” сярэднеспелыя: “каралева Ганна”, “лілі”, “вега”, “гала”. Ігару Шчэрбічу падабаюцца гатункі “каралева Ганна” і “вега”. “Напрыклад, клубні “каралевы Ганны” даволі смачныя, гатунак валодае высокай ураджайнасцю, устойлівы да захворванняў і шкоднікаў, – расказаў Ігар Сямёнавіч. – Дзякуючы гэтым якасцям, ён папулярны не толькі ў прамысловай вытворчасці, але і на ўласных агародах. Беларускія селекцыянеры спецыяльна адаптавалі гэты гатунак да неспрыяльных умоў і складанага клімату, што робіць яго максімальна прадуктыўным і ўстойлівым. На сённяшні дзень гэта амаль што ідэальны выбар для нашага рэгіёну”.

Бульбу гатункаў “каралева Ганна” і “вега” рассветаўцы ўжо заклалі ў якасці насеннага матэрыялу на наступны год.

На ўчастку Ігара Шчэрбіча на копцы бульбы задзейнічаны тры камбайны. За штурвалам аднаго з іх Дзмітрый Бяляўскі, які працуе ў пары з Вадзімам Бяляўскім. За раз іх камбайн захоп-
лівае дзве баразны. Па транспарцёру бульба пападае ў бункер, праходзячы ачыстку ад бацвіння і глебы. Бункер умяшчае ў сябе чатыры тоны клубняў. Дзмітрый Бяляўскі працуе на копцы бульбы трэці сезон. Гаворыць, што сёлета ўраджай добры, нават дома бульба вырасла не такая прыгожая, як на калгасным полі!

Пры спрыяльных умовах тры камбайны накопваюць за дзень каля 300 тон клубняў. Пасля поля яны адпраўляюцца на сховішча, дзе праходзяць лячэбны перыяд – вентылююцца і сушацца. Затым частка сабранага ўраджаю застаецца на захоўванне, штосьці выкарыстоўваецца для асабістых патрэб, астатняе ідзе ў продаж.

Механізатарскі экіпаж у саставе Юрыя Бяляўскага і Анатоля Дразда на копцы бульбы з першых дзён. “Барозны багатыя на клубні! Толькі паспявай выгружаць бункер, можна сказаць бульбачка ўра-
дзіла”, – заўважыў Юрый Іванавіч і прадэманстраваў чысценькія, вялікія бульбяныя клубні. Ён –
механізатар вопытны, у “Рассвеце” працуе з 1991 года. Родам з Мышкавіч, у родным калгасе шчыруе ўсё сваё жыццё. Якасць бульбы новага ўраджаю ў тым ліку і яго заслуга: у зоне адказнасці гэтага механізатара два вытворчыя этапы – акучьванне і копка.

Капаць бульбу камбайнам няпроста, як можа паказацца на першы погляд. Якасць камбайнавай уборкі вызначаюць па чатырох асноўных паказчыках: стратах, пашкоджаннях, наяўнасці рэзаных клубняў і чысціні кучы. У службовым аўтамабілі Ігара Шчэрбіча заўсёды ў наяўнасці рыд-
лёўка. Ёй ён падкопвае бульбяное каліва, каб паглядзець, колькі клубняў вырасла, на якой глыбіні яны размешчаны. Ад гэтага залежыць наладка бульбаўборачнай тэхнікі.

“Вядома, усе этапы ў працэсе вырошчвання бульбы важныя, – разважае Ігар Сямёнавіч. – Гэта і падрыхтоўка глебы, і ўнясенне мінеральных і арганічных угнаенняў, і пратручванне насення, і хімічная праполка, і, вядома ж, умовы надвор’я – адзінае, што ад нас не залежыць”.

Ігар Шчэрбіч у гэтай справе чалавек вопытны. 47 гадоў працуе ў рассветаўскай гаспадарцы, і практычна ўвесь час у галіне раслінаводства. Пачынаў свой прафесійны шлях у 1984 годзе з выканання абавязкаў учотчыка ў паляводчай брыгадзе. Зараз яго вотчына – чатыры з паловай тысячы гектараў сельгасугоддзяў – амаль цэлы калгас. Пад яго пільным кантролем акрамя бульбы тут вырошчваюцца збожжавыя і зернебабовыя, зараз чакаюць сваёй чаргі ўборкі з палеткаў цукровыя буракі, рыхтуецца глеба і вядзецца сяўба пад ураджай будучага года. Адным словам, работы хапае, бо сялянская праца, як вядома, не мае перапынкаў. Ігар Шчэрбіч – чалавек зямлі, у вёсцы нарадзіўся, вырас, напружанай працы на сельгаспалетках прысвяціў сваё жыццё. Зараз ён ужо на заслужаным адпачынку, але ж, адзначыў, што пакуль хапае сіл і кіраўніцтва цэніць яго вопыт і веды, будзе працягваць працаваць.

Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

Последние новости

Образование

Маршрутами памяти

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Единый день информирования проходит сегодня в Кировском районе

21 ноября 2024
Читать новость
Образование

Доступно, комфортно, удобно

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось открытие нового МТК “Пархимковичи” КСУП “Жиличи” на 600 голов дойного стада

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Здравоохранение на Кировщине: начало пути

20 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Эксплуатируйте газовые приборы безопасно!

20 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем