Золатам палёў папаўняюцца засекі

Золатам палёў папаўняюцца засекі

Сельгасарганізацыі раёна актыўна вядуць уборку кукурузы на зерне. Па стане на раніцу чацвярга царыца палёў убрана на 671 гектары, намалочана 6360 т зерня пры ўраджайнасці 95 цэнтнераў з гектара. Найбольшай ураджайнасці дасягнулі аграрыі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” – 107 ц/га, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” – 96 ц/га.

Сёлета кукуруза ў стадыю васковай спеласці ўвайшла значна раней, чым у папярэднія гады. Каталізатарам гэтага працэсу ў ліку іншых фактараў стала і спякота на працягу практычна трох месяцаў. Зладжана правялі ўборку кукурузы на зерне працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі”. Кукурузны клін у гаспадарцы сёлета займаў 940 гектараў, з якіх 130 былі адведзены на вырошчванне кукурузы на зерне. Сярэдняя ўраджайнасць тут даволі высокая – 91 цэнтнер з гектара.

– Кукуруза ў гэтым годзе ўрадзіла на славу, – кажа галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Сіўчыкаў. – Амаль трохмятровай сцяной узняліся пасевы, якія, як і патрабуе тэхналогія вырошчвання, былі своечасова падкормлены неабходнымі ўгнаеннямі, у поўным аб’ёме апрацаваны супраць пустазелля і шкоднікаў. У выніку атрымліваем добры ўраджай. Пры ўборцы кукурузы ўлічвалі, што выспяванне пасеваў было нераўнамерным. Таму ўчасткі з больш сухімі раслінамі ўбіралі на зерне, астатняе – пойдзе на сілас.

Уборку кукурузы на зерне вялі дзвюма камбайнамі, на якіх працавалі вопытныя механізатары Аляксандр Петранкоў і Рыгор Шчаглоў. На адвозцы былі задзейнічаны 2–3 адзінкі тэхнікі, у залежнасці ад месца выгрузкі зерня. Падчас наведвання гаспадаркі журналістам адвозілі зерне на сушыльны комплекс у в.Капусціна Валянцін Пінчук і Леанід Сямёнаў (на фота). На сушыльным комплексе зерне кукурузы дасушваюць, бо з палёў яно паступае з вільготнасцю каля 25%, а для захоўвання неабходна, каб яна складала не больш 14%. Увесь сабраны ураджай засыпаюць у сховішча, каб потым выкарыстоўваць зерне для вырабу камбікармоў уласнай вытворчасці.
Молатае зерне кукурузы ахвотна паядаецца каровамі і таму з’яўляецца карыснай і неабходнай часткай сутачнага рацыёну жывёлы. Яго ўжыванне спрыяе павышэнню вытворчасці малака.
Паралельна працягваюцца работы па ўборцы кукурузы на сілас. Як адзначыў Сяргей Сіўчыкаў, асноўную стаўку яны робяць на назапашванне кармоў.

Зараз механізатары і тэхніка ніваўцаў шчыруюць на палетках КСУП “Барчыцы-агра”, дзе аказваюць сусе­дзям дапамогу па нарыхтоўцы кукурузнага сіласу. На ўборцы кукурузы працуюць два кормаўборачныя камбайны, якімі кіруюць вопытныя механізатары Алег Стальмакоў і Уладзімір Будкевіч. Для бесперабойнай работы корманарыхтоўчага канвеера на адвозцы сіласнай масы задзейнічаны вадзіцелі Васіль Марозаў, Іван Скрыпуноў, Дзмітрый Мендзелеў і іншыя. Здробненая маса дастаўляецца на сіласныя ямы, што размешчаны каля МТФ і МТК.

Актыўна папрацавала агранамічная служба сельгасарганізацыі і па нарыхтоўцы сіласу для ўласных патрэб грамадскага статка. Па стане на ўчарашні дзень яго ўжо закладзена больш за 11 тыс. т.
Для закладкі якасных кармоў вядзецца іх кругласутачная трамбоўка. Не сакрэт, што добра затрамбаваныя кармы будуць лепш захоўвацца і не страцяць свае карысныя рэчывы. Пры гэтым строгі кантроль за вільготнасцю і тэмпературным рэжымам закладваемых у сіласную яму кармоў ажыццяўляюць адказныя спецыялісты.

У гэтыя восеньскія дні не змаўкае гул сельгастэхнікі на палетках КСУП “Ніва-Барсукі”, а гэта значыць, што спецыялісты і механізатары прыкладуць усе намаганні, каб палявыя работы былі выкананы якасна і ў тэрмін.

Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Образование

Маршрутами памяти

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Единый день информирования проходит сегодня в Кировском районе

21 ноября 2024
Читать новость
Образование

Доступно, комфортно, удобно

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось открытие нового МТК “Пархимковичи” КСУП “Жиличи” на 600 голов дойного стада

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Здравоохранение на Кировщине: начало пути

20 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Эксплуатируйте газовые приборы безопасно!

20 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем