Кіраўчане трапілі ў фінал

Кіраўчане трапілі ў фінал

У спартыўнай зале СДЮШАР прайшлі занальныя спаборніцтвы па валейболе ў межах чарговай абласной зімовай спартакіяды сярод сельскіх раёнаў Магілёўшчыны, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў работнікаў аграпрамысловага комплексу. Аб гэтым расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.

У такім фармаце  валейбольныя каманды сустракаюцца другі раз. Паколькі ўдзел у спартакіядзе прымаюць практычна ўсе раёны Магілёўшчыны, вырашана адбіраць мацнейшых у чатырох так званых “зонах”. Па дзве лепшых каманды з кожнай трапляюць у васьмёрку фіналістаў і паспрачаюцца за  перамогу.

Нагадаем, летась нашы валейбалісты змаглі прабіцца ў фінал. Поўныя рашучасці яны былі і сёлета. Да таго ж, кіраўчанам на карысць быў яшчэ і фактар “родных сцен”. І ўсё пачынала складвацца пазітыўна для гаспадароў. Ужо ў першай гульні з камандай Глуска нашы спартсмены-аматары не пакінулі сапернікам ніякіх шанцаў. Пераможнымі для іх аказаліся таксама паядынкі са зборнымі Быхава і Клічава. А вось суседзяў з Бабруйска “зламаць” не ўдалося. З адным паражэннем кіраўчане занялі другое месца і трапілі-такі ў фінальную частку, якая разам з іншымі відамі пройдзе сёлета ў Бабруйску.

 

Последние новости

Актуально

Приоритет электроснабжения – надёжность

4 марта 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Безопасность прежде всего: предупреждение пожаров

4 марта 2025
Читать новость
Общество

Об ограничении на территории Кировского района времени продажи алкогольных напитков

4 марта 2025
Читать новость
Актуально

Удача ўсміхнулася шчасліўчыкам!

4 марта 2025
Читать новость
Актуально

Заседание комиссии

4 марта 2025
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

4 марта 2025
Читать новость